Знайсці
27.09.2022 / 07:45РусŁacБел

Зяленскі назваў цэль нумар адзін на фронце

Прэзідэнт Украіны у сваім вячэрнім звароце заявіў, што асабліва вострая сітуацыя цяпер складваецца ў Данецкай вобласці, дзе ўкраінскія вайскоўцы з усіх сіл стрымліваюць расійскую армію.

«Менавіта там цяпер наша цэль нумар адзін, бо і для акупантаў Данбас — усё яшчэ цэль нумар адзін», — сказаў ён.

Ён дадаў, што нягледзячы на ​​відавочную бессэнсоўнасць вайны для Расіі і страту акупантамі ініцыятывы, камандаванне расійскай арміі усё роўна гоніць іх на гібель.

«Пастаянныя спробы расійскага наступу на Данеччыне напэўна ўвойдуць у гісторыю войн як адно з самых цынічных забойстваў сваіх жа салдат. Калі бачым гэта, калі бачым гэтыя наступленні, яшчэ раз пераконваемся, што расійская мабілізацыя — гэта адкрытая спроба даць камандзірам на месцах пастаянны паток «гарматнага мяса», — сказаў Зяленскі.

Ён падкрэсліў, што галоўнай задачай для камандавання цяпер з'яўляецца забеспячэнне ўкраінскага войска зброяй і боепрыпасамі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
28
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930