Знайсці
27.09.2022 / 08:26РусŁacБел

«Беларусбанк» вярнуў яшчэ некалькі крэдытаў на нерухомасць

«Беларусбанк» аднавіў прыём заявак яшчэ на некалькі крэдытаў на нерухомасць. Аб гэтым паведамляецца на сайце фінустановы.

З 23 верасня банк аднавіў прыём заяў на крэдыты на набыццё жылых памяшканняў. Працэнтная стаўка — 19,5% гадавых (стаўка рэфінансавання + 7,5 працэнтных пункта). Банк можа выдаць да 90% кошту жылога памяшкання, але ў межах плацежаздольнасці кліента. Працэнты трэба будзе плаціць за фактычнае карыстанне крэдытам. Калі займ будзе больш за 100 тыс.рублёў, то трэба аформіць заклад набытага жылога памяшкання. Банк можа выдаць крэдыт на тэрмін да 20 гадоў.

Гэты ж займ на дакрэдытаванне на набыццё жылля з дзяржпадтрымкай банк гатовы выдаць пад 17% гадавых (стаўка рэфінансавання + 5 працэнтных пункта).

«Беларусбанк» таксама аднавіў прыём заявак на крэдыт на набыццё незавершанага закансерваванага капітальнага будынка на зямельным участку (які прызначаны для будаўніцтва жылога памяшкання).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930