Знайсці
27.09.2022 / 09:46РусŁacБел

Такаеў пра наплыў уцекачоў з Расіі: «Мы павінны паклапаціцца пра іх і гарантаваць ім бяспеку»

Прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў выказаўся аб прытоку расіян у Казахстан.

«Казахская прымаўка кажа: «добрыя адносіны з суседзямі — зарука спакою». Самае галоўнае, каб мы захоўвалі згоду з суседнімі краінамі. Мы ад гэтага нічога не страцім.

У апошнія дні да нас прыязджае шмат людзей з Расіі. Большасць з іх вымушаныя з'язджаць з-за бязвыхаднай сітуацыі. Мы павінны праявіць клопат пра іх і гарантаваць ім бяспеку.

Гэта палітычнае і гуманітарнае пытанне. Я даручыў ураду прыняць неабходныя меры».

«У гэтай няпростай сітуацыі трэба ў першую чаргу праявіць гуманнасць, цярпенне і арганізаванасць. У нас няма ні крызісу, ні панікі. Урад павінен выконваць сваю працу» — дадаў Такаеў.

Паводле яго слоў, прыезджым будзе аказвацца дапамога, але яны не атрымаюць ніякіх прэферэнцый. 

«Мы правядзём перамовы з расійскім бокам і будзем вырашаць гэтую праблему ў інтарэсах нашай краіны».

З 21 верасня ў Казахстан прыбыло на 34 тысячы расіян больш, чым выехала — пераважна мужчыны прызыўнога ўзросту.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера