Знайсці
27.09.2022 / 11:39РусŁacБел

Патрэбныя моцныя нервы і сур’ёзныя ўкладанні. Як пачаць бізнэс па здачы кватэры на суткі

У апошнія месяцы, асабліва ў сувязі з наплывам расійскіх турыстаў у Беларусь, некаторыя задумаліся пра такім від бізнэсу, як пасутачная арэнда кватэр. Заснавальнік агенцтва нерухомасці «Бугриэлт» Мікалай Тукін распавёў realt.by, з чаго трэба пачынаць у гэтай справе, якія кватэры лепш падыходзяць для кароткатэрміновай арэнды, і дзе яны павінны размяшчацца.

Фота: pixabay.com

Да чаго трэба быць гатовым

— Першае — трэба разумець, што гэта бізнэс з сурʼёзнай сезоннасцю. Будуць часы, калі кватэра будзе здавацца на ўра, а будуць, калі яна будзе прастойваць, і вы не будзеце ведаць, як заплаціць падатак.

Другое — гэта бізнэс, які патрабуе сур'ёзных укладанняў на старце — будзеце вы кватэру купляць ці здымаць у кагосьці, рабіць рамонт, абстаўляць яе мэбляй і тэхнікай. Важна ўсведамляць, што са 100 доларамі ў кішэні такі стартап дакладна не зрабіць.

Трэцяе — гэты бізнэс патрабуе дастаткова глыбокага занурэння. Альбо вам самім, альбо вашым сваякам, памагатым ці сябрам прыйдзецца быць уцягнутымі ў працэс. Здаючы кватэру на суткі, вы павінны быць гатовыя, што вам будуць тэлефанаваць у 5 раніцы, каб паведаміць: «А мы прыехалі».

Чацвёртае — тут нельга быць моцна ўражлівым. Тут вам нехта можа затапіць кватэру, не заплаціць і да таго падобнае. Трэба разумець, што нейкія экстраардынарныя сітуацыі тут увесь час будуць.

З чаго пачаць

Каб здаваць кватэру, вам патрэбная ўласна кватэра. Ёсць два варыянты: вы можаце здаваць уласную нерухомасць або пераздаваць арандаваную на працяглы тэрмін.

— Здаецца, што ўсё проста: пераздаеш чужую кватэру і зарабляеш вялікія грошы. Насамрэч, усё не так проста. Для таго, каб зняць кватэру на працяглы тэрмін і пераздаць яе, вы павінны папярэдзіць уладальніка. Адразу скажу, што кватэру з добрым рамонтам ніхто вам у такім выпадку не здасць. Хутчэй за ўсё, давядзецца разлічваць на кватэры з сярэднім рамонтам або «забітыя». І, зразумела, калі чалавек чуе, што вы збіраецеся пераздаваць яго кватэру, ён скажа: ну тады плаці даражэй. Звычайна пераплачваць даводзіцца 25-30%. Гэта стандартная сітуацыя.

Яшчэ момант: каб нармальна зарабляць на пасутачнай арэндзе, вам трэба мець некалькі кватэр, таму што калі вы будзеце здаваць адну кватэру, то вы будзеце зарабляць толькі на падатак, на арэнду гаспадару і на камунальныя. Гэта значыць, лепш адразу шукаць 5-6 кватэр, ці нават не пачынаць гэты бізнэс.

Асноўны актыў пасутачнага бізнэсу — гэта пастаянныя кліенты. Калі адна з кватэр занятая, вы павінны прапанаваць кліенту іншае жыллё, бо ён сыдзе шукаць іншае. Калі летам звычайна ў гарадах шмат турыстаў, то ў нізкі сезон выжыць можна толькі за кошт пастаянных кліентаў або камандзіровачных.

Якую кватэру выгадна здаваць

— Максімальная маржынальнасць будзе ад аднапакаёвай кватэры. Укладанні будуць меншыя, чым на двушцы-трошцы, а патэнцыйных арандатараў будзе больш. Калі вы толькі пачынаеце гэты бізнэс, рэкамендую купляць (або здымаць) менавіта аднапакаёвую. Пры выбары кватэры неабходна думаць як пакупнік. Калі ваш горад папулярны ў турыстаў, то вы павінны прывязвацца да кватэры, якая будзе знаходзіцца ў нейкім знакавым месцы — у гістарычным цэнтры, на пешаходнай вуліцы, побач з вакзалам і г. д. Менавіта гэтыя месцы прыцягваюць турыстаў.

Калі вы выбіраеце паміж новай кватэрай у спальным раёне, альбо старой хрушчоўкай у цэнтры, то выбірайце цэнтр. Турыста ў першую чаргу цікавіць лакацыя. Да таго ж, прасцей купіць максімальна забітую кватэру і зрабіць там рамонт, чым купляць новую кватэру з рамонтам.

Які рамонт зрабіць

− Для рамонту трэба выбіраць такія аддзелачныя матэрыялы, якія потым прасцей будзе мыць. Вы павінны разумець, што пырскі ад шампанскага на сцяне — гэта не здарэнне, гэта норма для гэтага віду бізнэсу. Што да мэблі і бытавой тэхнікі, то ўсё павінна быць максімальна простае, практычнае і не вельмі дарагое. Трэба быць гатовым да таго, што ўсё гэта будзе хутка зношвацца і нават ламацца.

Яшчэ момант: у кватэры больш патрэбны бойлер, чым кандыцыянер.

Памятайце, што ў любым выпадку з кватэрай будуць здарацца форс-мажоры. Святкавалі дзень нараджэння дачкі — зламалі сцяну. Маладыя запалілі свечкі — спалілі столь. Гэта нармальныя рэчы для гэтага віду бізнесу. З-за гэтага нельга моцна перажываць. Для таго, каб засцерагчыся, трэба сябе максімальна застрахаваць — заключаць дамову, пытацца пашпартныя даныя.

Паўмільёна даляраў за чатырохпакаёўку. Паглядзіце, якую кватэру прадаюць у славутым раёне Мінска

Што цяпер у новым гатэлі, які адкрыўся на месцы 2-й гарадской бальніцы

Цэны на кватэры будуць расці ці падаць? Што цяпер з рынкам жылля ў Мінску

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031