Знайсці
27.09.2022 / 13:27 1

У Нямеччыне падазраюць, што ўцечкі газу на «Паўночных патоках» сталі следствам дыверсіі

У Нямеччыне падазраюць, што ўцечкі газу на нітках расійскіх газаправодаў «Паўночны паток» праз Балтыйскае мора з'яўляюцца следствам наўмысных дзеянняў. Пра гэта піша Tagesspiegel са спасылкай на крыніцу ў кампетэнтных органах, што мае доступ да інфармацыі пра расследаванне.

tagesspiegel.de

«Мы не можам падаць версію, якая б не ўключала мэтанакіраваную атаку. Усё сведчыць пра тое, што гэта не выпадковасць», — сказаў суразмоўца.

У ноч на 26 верасня дыспетчар берагавой пляцоўкі «Паўночнага патоку — 2» зафіксаваў рэзкае падзенне ціску ў трубаправодзе. Акрамя таго, уцечка газу зафіксаваная з абедзвюх нітках першага «Паўночнага патоку» ў выключнай эканамічнай зоне Даніі на паўночны ўсход ад вострава Борнхольм.

Дацкае энергетычнае агенцтва звярнулася да кампаніі Energinet, якая адказвае за агульную працу дацкай электраэнергетычнай і газавай сістэм, з просьбай павысіць узровень гатоўнасці электраэнергетычнага і газавага сектара Даніі пасля ўцечак газу. Вакол зон уцечак устаноўленыя пяцімільныя забаронныя зоны для суднаходства.

Паколькі ніводны з трубаправодаў не быў у эксплуатацыі, інцыдэнты пакуль не маюць значэння для паставак газу ў Еўропу.

Кампанія-аператар «Паўночнага патоку» Nord Stream AG назвала інцыдэнты адначасова на трох нітках газаправода беспрэцэдэнтнымі і заявіла, што не можа ацаніць тэрміны аднаўлення інфраструктуры.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Жмых / адказаць
27.09.2022
Акром Рашкі там няма каму баламуціць. Немцы самі пабудавалі гэтае лайно, а цяпер носяцца зь ім, як дурань з торбаю...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31