Знайсці
27.09.2022 / 14:27РусŁacБел

Цэны на драўніну на сусветным рынку абваліліся

Цэны на піламатэрыялы вярнуліся да ўзроўню, які быў перад пандэміяй. Спярша цэны на драўніну ўпалі ў першыя дні лакдаўна 2020 года, але неўзабаве яны падскочылі, калі людзі, вымушаныя заставацца дома, пачалі масава будаваць, а продажы загарадных дамоў рэзка выраслі.

Раннія прыкметы інфляцыі і разарваныя ланцужкі паставак сталі прычынай павышэння цэн на піламатэрыялы амаль утрая. На працягу двух гадоў цэны на піламатэрыялы павялічваліся, што падымала цэны на жыллё.

Адметна, што беларускія ўлады імкнуліся скарыстацца гэтай сітуацыяй, павялічыўшы аб'ёмы вытворчасці драўніны і піламатэрыялаў. Беларускія чыноўнікі і прапагандысты і дагэтуль мараць прадаваць у Еўропу, якая пацярпела ад энергетычнага крызісу, пелеты. Але санкцыі супраць беларускай дрэваапрацоўкі і паніжэнне цэн ставяць беларускіх вытворцаў у цяжкае становішча.

Цяпер будаўнікі дамоў кажуць, што больш танная драўніна дае ім прастору для манеўру, каб мець добрую прапанову для пакупнікоў і адначасова зніжаць цэны, не зніжаючы прыбытак.

Кіраўнікі заводаў, аналітыкі і кансультанты па лесапрамысловых матэрыялах, якія сабраліся на мінулым тыдні на канферэнцыі Сусветнага цэнтра лясной гаспадаркі ў Портландзе, штат Арэгон, заявілі, што лесапрамысловы сектар рыхтуецца да рэцэсіі, хоць і не сур'ёзнай.

СД

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930