Знайсці
27.09.2022 / 16:31

Чыноўнікі адмянілі паказ аперэты амаль стогадовай даўніны, бо там пазітыўна паказваюць Амерыку

Чыноўнікі адмянілі прэм'еру аперэты венгерскага кампазітара Імрэ Кальмана «Герцагіня з Чыкага», якую рыхтаваў Беларускі дзяржаўны музычны тэатр. Пра гэта сайту «Зеркало» расказалі супрацоўнікі тэатра.

Гэтая аперэта Кальмана ўпершыню была пастаўленая ў 1928 годзе.

Прэм'ера ў Мінску была запланаваная на 23 і 24 верасня.

На здачу спектакля былі запрошаныя чыноўнікі з упраўлення культуры Мінгарвыканкама. Пасля гэтага тэатр паведаміў, што прэм'ера адмяняецца «па тэхнічных прычынах». Паказы спектакля ў кастрычніку таксама адмененыя. Прытым адмена тычыцца таксама і гастроляў у Расіі, якія адбудуцца неўзабаве — там спектакль таксама не пакажуць, хоць спачатку гэта і планавалася.

Цікава, што да гэтага анонс прэм'еры з'явіўся ў цалкам пазітыўнай танальнасці на сайце дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва «БелТА».

«Герцагіня з Чыкага» — палітычная сатыра як на амерыканскія, так і на еўрапейскія рэаліі 1920-х гадоў. Верагодна, беларускія чыноўнікі пабачылі ў пастаноўцы паралелі з сучаснай сітуацыяй. Па словах супрацоўнікаў тэатра, чыноўнікам не спадабаліся жарты пра пачатак вайны з Японіяй, героі гомасексуальнай арыентацыі, а таксама тое, што Амерыка ў цэлым паказваецца ў аперэце пазітыўна.

Найбліжэйшы паказ «Герцагіні з Чыкага» запланаваны на 11 лістапада. Супрацоўнікі спадзяваюцца да таго часу прывесці спектакль у выгляд, які задаволіць чыноўнікаў Мінгарвыканкама.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31