Знайсці
27.09.2022 / 17:03РусŁacБел

Памёр расійскі спявак Барыс Маісееў

Барысу Маісееву было 68 гадоў, а пачатковы этап яго біяграфіі быў звязаны з Беларуссю.

Барыс Маісееў нарадзіўся 4 сакавіка 1954 года ў Магілёве. Скончыўшы школу, ён з'ехаў у Мінск, дзе паступіў у Мінскае харэаграфічнае вучылішча. А скончыўшы яго як класічны танцоўшчык, паехаў шукаць шчасце па ўсім Саюзе, працаваў ва Украіне, Літве, Латвіі, у канцы 1980-х быў перыяд працы нават у ЗША.

У 1974 годзе, падчас вучобы ў Мінску, 20-гадовы Барыс Маісееў здымаўся ў беларускім фільме «Ясь і Яніна». Галоўную ролю ў ім сыграў Уладзімір Мулявін, а Маісееў у эпізодах танцаваў на будпляцоўцы.

Шырокую вядомасць набыў на пачатку 1990-х, калі адным з першых у Расіі зрабіў камінг-аўт і стаў прэзентаваць сябе як спевака-гомасэксуала, што знайшло адлюстраванне і ў рэпертуары. 

Паколькі Маісееў дзяцінства і юнацтва правёў у Беларусі, то ведаў беларускую мову і нават вядомыя выпадкі, калі на ёй спяваў. Адзін з іх — выкананне песні «Салавей спявае» з вядомай беларускай спявачкай Алесяй.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
6
Сумна
30
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930