Знайсці
27.09.2022 / 18:22 1

Шведскія сейсмолагі: На маршрутах «Паўночных патокаў» фіксаваліся выбухі

На маршрутах газаправодаў «Паўночны паток — 1» і «Паўночны паток — 2» зафіксавана два выбухі. Пра гэта заявіў дырэктар шведскай нацыянальнай сейсмічнай сеткі Б'ёрн Лунд у эфіры шведскага тэлеканала SVT.

«Добра відаць, як хвалі адскокваюць ад дна да паверхні. Няма сумневаў, што гэта быў выбух», — расказаў Б'ёрн Лунд. Адзін з выбухаў магнітудай 2,3 быў зарэгістраваны вымяральнымі станцыямі.

Выбухі, сцвярджае шведскі тэлеканал, адбыліся ў тым жа самым раёне, дзе раней была зафіксаваная ўцечка газу.

Акрамя таго, Міністэрства абароны Даніі паказала відэа ўцечкі на газаправодзе «Паўночны паток — 2», знятае з паветра. На відэа — бурлівы круг шырынёй у некалькі сотняў метраў.

Цяпер у Балтыйскім моры ўстаноўленыя забароненыя зоны — у мэтах бяспекі суднаходства і авіяпералётаў. 

Нагадаем, учора Данія, а сёння і Швецыя заявілі аб наяўнасці ўцечак з газаправодаў «Паўночны паток — 1» і «Паўночны паток — 2». Яны былі выяўленыя ў раёне вострава Борнхальм. Па звестках Шведскай марской адміністрацыі, пашкоджаныя газаправоды ў трох месцах, асноўная версія здарэння — дыверсія.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
АрдыБасы / адказаць
27.09.2022
Ну што, Шродары, пасупрацоўнічалі з маскалямі, паклалі трубы? Зараз не будзеце спаць, пільнуючы чарговую дыверсію. Так выглядае партнэрства з хворымі на галаву людзьмі. Чарговае сцверджанне таго, што расія павінна спыніць сваё існаванне як дзяржава. Развал, гэта адзінае, што яе чакае
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31