Знайсці
27.09.2022 / 21:06РусŁacБел

У Польшчы адкрылі газаправод, па якім будзе ісці газ з Нарвегіі

У Польшчы ў горадзе Галеняў адкрылі газаправод Baltic Pipe. Па ім ў Польшчу будзе пастаўляцца праз Данію газ з Нарвегіі — 10 млрд кубаметраў штогод.

Матэвуш Маравецкі, Мэтэ Фрэдэрыксэн і Анджэй Дуда

«Эпоха расійскага дамінавання ў газавай сферы падыходзіць да канца: эпоха, адзначаная шантажом, пагрозамі і вымагальніцтвам», — цытуе словы польскага прэм'ер-міністра Матэвуша Маравецкага pap.pl.

«Сёння мы нарэшце адкрываем газаправод, які дзесяцігоддзямі быў польскай марай тых, хто меў бачанне дыверсіфікацыі паставак газу ў Польшчу, узмацнення суверэнітэту і забеспячэння незалежнасці ад паставак з Расіі», — адзначыў на адкрыцці газаправода польскі прэзідэнт Анджэй Дуда.

Baltic Pipe злучыў газаправодам Польшчу і Данію. Таму ў мерапрыемстве ўдзельнічала прэм'ер-міністр гэтай краіны Мэтэ Фрэдэрыксэн.

Чакаецца, што газ з Нарвегіі пачне пастаўляцца ў Польшчу і ў суседнія краіны з 1 кастрычніка, а да зімы газаправод запрацуе на поўную магутнасць. Пастаўкі будуць забяспечаныя за кошт здабычы сумесным прадпрыемствам з удзелам польскага капіталу, а таксама за кошт кантрактаў, заключаных кампаніяй PGNiG.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
34
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930