Знайсці
27.09.2022 / 21:21 1

«Газпрам» паставіў пад пытанне транзіт газу ў Еўропу праз Украіну

«Газпрам» паведаміў, што ў яго ёсць прэтэнзіі да ўкраінскага аператара транзіту — кампаніі «Нафтагаз Украіны», і яны могуць выклікаць санкцыі, якія не дазволяць яму аплачваць транзіт, піша Бі-бі-сі.

Усё гэта таму, як піша карэспандэнт Рускай службы Бі-бі-сі Аляксей Калмыкаў, што «Нафтагаз» яшчэ ў маі адмовіўся прымаць расійскі газ праз газаразмеркавальны пункт «Сахранаўка»на акупаванай расейскай арміяй тэрыторыі Луганскай вобласці і прапанаваў «Газпраму» перакінуць усе транзітныя аб'ёмы на падкантрольны ўкраінцам другі пункт — «Суджа». Расійцы адмовіліся, украінцы звярнуліся ў арбітраж.

«Газпрам» у аўторак паведаміў, што калі «Нафтагаз» не адкліча пазоў, Крэмль увядзе санкцыі. «На практыцы гэта будзе азначаць забарону для «Газпрама» выконваць перад санкцыйнымі асобамі абавязацельствы па здзейсненых здзелках, уключаючы ажыццяўленне фінансавых аперацый», — гаворыцца ў паведамленні расійскага манапаліста.

У перакладзе на чалавечую мову: «Газпрам» перастае аплачваць транзіт праз Украіну. Не сам выключыць газ Еўропе, а пакіне ўкраінцам выбар: пампаваць бясплатна ці перакрываць трубу. Калі ўкраінскі транзіт спыніцца, газавая блакада Еўропы будзе амаль поўнай.

Вось як гэта выглядае на карце. «Паўночныя патокі» выключаныя і паламаныя, «Ямал-Еўропа» даўно не пампуе нічога з Расіі, а паўднёвая галінка ўкраінскага маршруту прастойвае з-за вышэйапісанай спрэчкі.

З усяго намаляванага ў выпадку адключэння транзіту праз Суджу прапампоўка будзе магчымая толькі праз Турцыю на поўдзень Еўропы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Отож! / адказаць
28.09.2022
Дешевые нефть и газ - главное оружие против вовы-ершеносца. А для этого нужны сланцы, нужен "зеленый уголь" и нужна ядерная энергетика. Проблема в том, что хотя ЛФ это коллективная взбесившаяся марионетка, но закрывать цирк из за одного буратины европейские барабасы совершенно не хотят. А это как раз и стимулирует вовы-ершеносца дожать и пересидеть пока не успокоится.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30