Знайсці
27.09.2022 / 21:50РусŁacБел

У Баранавічах прыпынілі працу дзвюх прыватных стаматалагічных клінік

Занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі па ініцыятыве пракуратуры прыпыніў працу двух прыватных стаматалагічных клінік ў Баранавічах. Баранавіцкая міжраённая пракуратура праверыла клінікі і выявіла ў іх парушэнні.

Фота ілюстрацыйнае

«Асаблівыя нараканні выклікалі неналежнае выкананне алгарытму апрацоўкі медыцынскіх інструментаў, тэхналогій яго стэрылізацыі, неарганізаванасць працы па падтрыманні чысціні, прыбіранні стаматалагічных кабінетаў і падсобных памяшканняў. Гэта магло пацягнуць прычыненне шкоды здароўю, правам і законным інтарэсам грамадзян», — паведаміла служба інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера