Знайсці
27.09.2022 / 23:00

У сеціве з’явіўся сайт пра палітзняволеных беларусак

Беларуская журналістка і актывістка Яўгенія Доўгая разам з мастачкай Ганнай Татур і ўкраінскімі калегамі запусцілі ў сеціве сайт пра палітзняволеных беларусак, піша «Новы Час».

Сайт Politwomen.org працуе на дзвюх мовах — беларускай і ўкраінскай. На дадзены момант на ім размешчаныя гісторыі 95 жанчын.

На старонцы можна напісаць ліст да зняволеных беларусак, даведацца іх навіны.

«Лістуйце палітвязням, падтрымлівайце іх сем’і, расказвайце іх гісторыі. Гэта нашы героі і гераіні! Салідарнасць, любоў, вытрымка і чалавечнасць — наша зброя і ўратаванне», — адзначыла Яўгенія Доўгая.

Раней Яўгенія Доўгая і Ганна Татур распачалі свой праект у Instagram. Аўтаркі намагаліся прыцягнуць увагу да беларускіх жанчын, якія знаходзяцца за кратамі, зрабіць так, каб пра палітвязенак не забыліся ў час вайны.

На сёння Instagram «Палітвязенкі» мае больш за тысячу падпісчыкаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30