Знайсці
28.09.2022 / 08:56РусŁacБел

УСУ паведамілі, што збілі чатыры расійскія авіяцыйныя ракеты

Аператыўнае камандаванне «Поўдзень» Узброеных сіл Украіны заявіла, што 27 верасня Расія нанесла з самалётаў некалькі ракетных удараў па трох абласцях краіны. Як сцвярджаюць украінскія вайскоўцы, ракеты былі збітыя.

Паведамляецца, расійскі знішчальнік Су-35 выпусціў ракету Х-31 па пасёлку Беразнегаватае ў Мікалаеўскай вобласці, аднак яна была збітая ў паветры. Акрамя таго, камандаванне «Поўдзень» паведаміла, што па Адэскай вобласці выпусцілі дзве ракеты Х-59, іх таксама збілі. 

Аналагічны ўдар быў нанесены па Крывым Розе ў Днепрапятроўскай вобласці, і ў гэтым выпадку ракета Х-59 была таксама знішчаная, сказана ў зводцы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930