Знайсці
28.09.2022 / 09:28РусŁacБел

Латвія ўвяла рэжым надзвычайнай сітуацыі на мяжы з Расіяй

Улады Латвіі абвясцілі аб увядзенні рэжыму надзвычайнай сітуацыі з 28 верасня ў памежных з Расіяй рэгіёнах краіны. Адпаведнае рашэнне было апублікаванае на сайце ўрада краіны.

Рэжым НС будзе дзейнічаць тры месяцы ў Алуксненскім, Балвскім і Лудзенскім раёнах краіны. Ён распаўсюджваецца на аэрапорты і марскія і чыгуначныя пункты перасячэння мяжы.

«На гэты момант сітуацыя на латвійска-расійскай мяжы стабільная, спакойная і знаходзіцца пад строгім кантролем. Аднак з-за абвешчанай у Расіі мабілізацыі колькасць грамадзян РФ, якія жадаюць пакінуць сваю краіну, значна павялічылася. Такім чынам, існуе рызыка хуткага росту колькасці нелегальных мігрантаў і на латвійска-расійскай мяжы», — паведамілі ва ўрадзе Латвіі.

Па даных памежнай службы, колькасць расіян, якія жадаюць уехаць у Латвію, працягвае змяншацца. З 19 па 27 верасня ва ўездзе было адмоўлена 57 грамадзянам РФ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930