Знайсці
28.09.2022 / 10:23РусŁacБел

«Вынік наўмыснага дзеяння». Барэль назваў інцыдэнты на «Паўночных патоках» невыпадковымі

У Еўрасаюзе выказваюць занепакоенасць інцыдэнтамі на «Паўночных патоках». Яны не зʼяўляюцца выпадковымі. Пра гэта гаворыцца ў заяве Вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешніх справах і палітыцы бяспекі Жазэпа Барэля, піша reform.by.

«Еўрапейскі саюз глыбока занепакоены пашкоджаннем трубаправодаў «Паўночны паток-1» і «Паўночны паток-2», якое прывяло да ўцечак у міжнародных водах Балтыйскага мора. Пытанні бяспекі і аховы навакольнага асяроддзя маюць першараднае значэнне. Гэтыя інцыдэнты не выпадковыя і закранаюць усіх нас», — адзначыў Барэль.

Ён указаў на тое, што ўцечкі з'яўляюцца вынікам наўмысных дзеянняў. ЕС падтрымае любое расследаванне інцыдэнтаў.

«Уся даступная інфармацыя ўказвае на тое, што гэтыя ўцечкі з'яўляюцца вынікам наўмыснага дзеяння. Мы падтрымаем любое расследаванне, накіраванае на атрыманне поўнай яснасці аб тым, што адбылося і чаму, і зробім далейшыя крокі для павышэння нашай устойлівасці ў галіне энергетычнай бяспекі. Любое наўмыснае парушэнне еўрапейскай энергетычнай інфраструктуры цалкам непрымальнае і будзе сустрэтае рашучым і адзіным адказам», — падкрэсліў Барэль. 

 Данія і Швецыя заявілі пра наяўнасць уцечак з газаправодаў «Паўночны паток» і «Паўночны паток-2». Па звестках Шведскай марской адміністрацыі, газаправоды пашкоджаныя ў трох месцах. Шведскія сейсмолагі зафіксавалі два выбухі ў раёне газаправодаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера