Знайсці
28.09.2022 / 22:0821РусŁacБел

На фоне сустрэчы Лукашэнкі ў Пуціна сілавыя структуры Беларусі пераведзеныя ва ўзмоцнены рэжым нясення службы. Што адбываецца?

Як стала вядома «Нашай Ніве», адныя вучэнні змяняюць іншыя. Супрацоўнікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях перасталі адпускаць у адпачынкі. А ў войску пайшлі чуткі, што Масква хоча, каб расійскіх мабілізаваных школілі ў Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка на саміце ШАС у Самаркандзе. Верасень 2022 года. Фота Sergei Bobylev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Амаль усе сілавыя структуры пераведзеныя ва ўзмоцнены рэжым нясення службы, нават Следчы камітэт і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Адныя вучэнні змяняюць іншыя, — расказаў «Нашай Ніве» афіцэр адной з сілавых структур. — Увесь час падымаюць па трывозе, правяраюць гатоўнасці, трывожныя чамаданчыкі

(сумка з першым неабходным на выпадак выбыцця: бялізна, тушонка, мыючыя сродкі, компас, курвіметр, мапы). КДБ «мініруе» будынкі, а мянты і МНС ездзяць «размініраваць».

Супрацоўнікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях перасталі адпускаць у адпачынкі вусным распараджэннем», — сказаў «Нашай Ніве» афіцэр міліцыі. 

«У нас «узмацненне». Ведаю, што і спецпадраздзяленні ўсіх структур па рэспубліцы не вылазяць з вучэнняў і, увогуле, нервовы народ стаў з мабілізацыяй гэтай», — сказаў сілавік з іншага рэгіёна. 

На нізавым узроўні ў сілавых структурах не разумеюць, што азначала паездка Аляксандра Лукашэнкі ў Сочы і яго затрымка там на тры дні без ніякіх публічных выступаў. 

Суразмоўцы «Нашай Нівы» звяртаюць увагу на падабенства юрыдычных працэсаў, якія цяпер адбываюцца ў краіне, з працэсамі напярэдадні 2020-га, а канкрэтна: выдаюцца засакрэчаныя прававыя акты, змест якіх асабоваму складу сілавых структур пакуль не даводзяць.

У 2020-м так рыхтавалі, напрыклад, юрыдычнае абгрунтаванне для ўвядзення ў гарады сілаў спецыяльных аперацый, якія ўдзельнічалі ў выніку ў разгоне мірных дэманстрантаў.

«Цяпер у некаторых часцях Беларусі абвяшчаецца праверка баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці. Ёсць падставы лічыць, што гэта закране не толькі часць у Мачулішчах, пра якую абвесцілі афіцыйна», — сказаў «Нашай Ніве» высокапастаўлены вайсковец.

Мачулішчы — гэта найбольшы грузавы аэрадром пад Мінскам, транспартны хаб для расійскіх войскаў у першыя месяцы вайны ва Украіне.

«Па маёй інфармацыі, ідзе падрыхтоўка для прыняцця расійскіх мабілізаваных на беларускіх палігонах, вучэбных цэнтрах і вайсковых часцях. У нас ёсць і месцы для трэніровак, і інструктары. Магчыма, Расія патрабуе ад Лукашэнкі, каб навучанне часткі мабілізаваных расійскіх вайскоўцаў праходзіла ў Беларусі і праводзілі яго беларускія сілавікі», — выказвае меркаванне суразмоўца «Нашай Нівы».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
29.09.2022
Пачотны тунеядзец, есть старый шахтёрский закон - кому надо , тот и делает.таму масквабад нам не указ.а вот по поводу за 100 лет ничего не меняется не согласен.100 лет назад соотношение арабов к иудеям в иеурусалиме было 10 :1 .а сча наоборот.1:10 .все течёт.все меняется.и если билорусы как нация не включит мосхи, то быть беде.
0
Архив/адказаць/
29.09.2022
На фото могильщик белорусов, белорусского и Беларуси....
0
Железный Дровосек /адказаць/
29.09.2022
Хорошая фотка. Внимательно рассмотрите его лицо. Глубоко посаженные перекошенные глаза,их выражение, приплюснутое темя... Вот как можно было за такое существо голосовать в 94-м,а? Даже чисто внешне это,............
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031