Знайсці
28.09.2022 / 15:421РусŁacБел

Нямецкія спецслужбы лічаць, што падарваныя трубаправоды могуць выйсці са строю назаўжды

Нямецкія органы бяспекі мяркуюць, што тры трубы «Паўночнага патоку — 1» і «Паўночнага патоку — 2» будуць назаўжды выведзеныя са строю пасля дыверсіі. Калі іх не адрамантаваць хутка, у трубаправоды патрапіць вельмі шмат салёнай вады, што прывядзе да карозіі, паведамляе Tagesspiegel са спасылкай на прадстаўнікоў ураду.

Некалькі нямецкіх міністэрстваў і канцылярыя праводзяць кансультацыі з нагоды наступстваў інцыдэнту.

Нямецкая паліцыя ўзмоцніць кантроль над тэрытарыяльнымі водамі Германіі, а яе судны будуць больш уважліва сачыць за адпаведнымі маршрутамі крытычнай інфраструктуры. Акрамя таго, федэральныя землі павінны ўзмацніць ахову прыбярэжных раёнаў на Паўночным і Балтыйскім морах. Таксама выклікае заклапочанасць бяспека тэрміналаў звадкаванага прыроднага газу, а таксама падводных і тэлекамунікацыйных кабеляў.

Як і Еўрапейская камісія, нямецкія органы бяспекі і служба замежнай разведкі мяркуюць, што аварыя з'яўляецца вынікам дыверсіі.

Падобныя дыверсіі могуць быць зробленыя толькі нейкай дзяржаўнай структурай, лічаць нямецкія эксперты. Падазраюць Расію, аднак яе матывы няясныя.

Спецыялісты адзначаюць, што існуе значная адлегласць паміж трыма месцамі, дзе адбыліся ўцечкі. З-за іх памеру ў трубаправоды можа патрапіць вельмі шмат салёнай вады.

Інцыдэнт прывядзе да яшчэ большага павышэння цэн на газ у Германіі. Адпаведна, бенефіцыярам выбуху можа быць Расія. У той жа час Расія ж панесла шматмільярдны ўрон з-за зламаных трубаправодаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
6
даведка/адказаць/
28.09.2022
Шикарный повод для начала третьей мировой (ядерной) войны...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031