Знайсці
28.09.2022 / 16:112РусŁacБел

На заняткі па беларускай мове ў Японіі прыйшло больш студэнтаў, чым планавалася

Пра гэта распавяла на сваёй старонцы ў фэйсбуку выкладчыца беларускай мовы Сіёры Кіёсава. Яна выкладае беларускую мову ва ўніверсітэце Дзёці. Па словах Сіёры, гэта адзін з найлепшых прыватных універсітэтаў Японіі.

Заняткі па беларускай мове — факультатыўныя, універсітэт даў выкладчыцы аўдыторыю, у якой ёсць усяго 20 месцаў для студэнтаў. Прыйшло, аднак, каля 30.

«Сёння адбыліся першыя заняткі. Колькасць студэнтаў аказалася амаль 30…! Нам нават прыйшлося перайсці ў іншую, больш вялікую аўдыторыю. Я ж цяпер выкладаю і рускую мову ў іншых універсітэтах. Аднак на мае заняткі ходзяць не больш за 17 вучняў. Таму сёння быў нейкі рэкорд… (прынамсі для мяне). Усе студэнты вельмі апантаныя ды з вялікай цікавасцю вывучаюць мову нашу мілую…», — падзялілася радасцю выкладчыца.

Сіёры Кіёсава здаўна вядомая сваёй прыхільнасцю да беларушчыны, пра яе неаднаразова пісалі беларускія СМІ, у тым ліку і «Наша Ніва».

Чытайце таксама:

Кангрэс беларускай культуры: першы даклад па-беларуску прачытала японка

«Спрабуйма!» — у Японіі выйшаў пачатковы курс беларускай мовы для японцаў 

«Мы такія ж закрытыя, як і беларусы» — беларускамоўная японка пра ўтульны Мінск 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
28.09.2022
しよりさん頑張って。
0
Железный Дровосек /адказаць/
28.09.2022
І ўбачыў Ён, што гэта—добра!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031