Знайсці
28.09.2022 / 16:52РусŁacБел

«Медуза»: Масква не гоніцца з афармленнем анэксіі, бо расіяне крайне негатыўна ўспрынялі мабілізацыю

Па словах суразмоўцаў, блізкіх да Адміністрацыі прэзідэнта, па замове Крамля ў Расіі ўжо правялі на гэтую тэму закрытае сацапытанне. Яго вынікі уладам не спадабаліся, піша «Медуза».

Шматкіламетровая чарга з аўтамабіляў на мяжы Расіі з Грузіяй

Прарасійскія адміністрацыі самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР», а таксама акупаваных тэрыторый Запарожскай і Херсонскай абласцей Украіны зрабілі справаздачы аб канчатковых выніках «рэферэндумаў аб далучэнні да Расіі» і ўжо звярнуліся да Уладзіміра Пуціна з просьбай аб «далучэнні» гэтых рэгіёнаў.

Паводле расійскага заканадаўства, для гэтага прадугледжаная наступная працэдура:

  • Расія павінна прызнаць Херсонскую і Запарожскую вобласці незалежнымі дзяржавамі (як гэта было зроблена з «ДНР» і «ЛНР» перад пачаткам поўнамаштабнай вайны);
  • Пуцін і кіраўнікі ўсіх тэрыторый, «якія далучаюцца», павінны падпісаць адпаведныя дамовы;
  • тэксты гэтых дакументаў павінны прайсці экспертызу Канстытуцыйнага суда РФ (на прадмет адпаведнасці Канстытуцыі);
  • пасля гэтага далучэнне павінны ўхваліць Дзярждума і Савет Федэрацыі;
  • на апошнім этапе (сваё ж уласнае) рашэнне аб анексіі ўкраінскіх тэрыторый павінен фінальна зацвердзіць Пуцін.

Раней СМІ паведамлялі, што ўсе гэтыя працэдуры пройдуць да 30 верасня. Аднак спікер Савета Федэрацыі Валянціна Матвіенка фактычна абвергла гэтыя звесткі, заявіўшы, што сенатары не будуць збірацца на пазачарговыя пасяджэнні, а разгледзяць дакументы аб «далучэнні» тэрыторый на планавай сесіі 4 кастрычніка.

Дзярждума сапраўды рыхтавалася да спешнага разгляду законапраектаў аб анексіі, пра гэта паведамлялі нават дзяржаўныя інфармагенцтвы. Аднак пазней спікер Вячаслаў Валодзін таксама абвясціў, што пасяджэнні па «далучэнні» ўкраінскіх тэрыторыяй пройдуць 3 і 4 кастрычніка.

Як паведамілі крыніцы «Медузы», у Крамлі вырашылі «не прыспешваць падзеі», калі «гэтага не патрабуюць абставіны». «Усё і так будзе далучана. Толькі без спеху», — так фармулююць яны тактыку ўладаў. Паводле іх сцвярджэння, з «далучэннем» украінскіх тэрыторый Масква не стала спяшацца, бо «піяр-эфект ад гэтага будзе амаль нулявы» на фоне мабілізацыі.

Мабілізацыя ж і незадаволенасць ёй — цяпер несумненна галоўная праблема для Крамля.

Па словах суразмоўцаў «Медузы», блізкіх да АП, па замове Крамля ў Расіі ўжо правялі на гэтую тэму закрытае сацапытанне; яго вынікі уладам не спадабаліся (дакладных лічбаў крыніцы не назвалі).

«Скаланула ўсіх [расіян]», — пры гэтым растлумачыла адна з крыніц. Разам з тым суразмоўцы «Медузы», блізкія да Крамля, падкрэслілі, што ўлады ўсё яшчэ спадзяваюцца збіць незадаволенасць. У прыватнасці, для гэтага яны разлічваюць выкарыстоўваць звыклыя інструменты — выступленні прапагандыстаў.

Сярод іншых спосабаў разглядаюцца публічныя разбіральніцтвы ў справах незаконна прызваных грамадзян і вяртанне іх дадому, а таксама пакаранне ваенкамаў.

Нягледзячы на шматлікія паведамленні СМІ, Крэмль, падобна, скарэктаваў свае планы наконт увядзення поўнай забароны на выезд з Расіі мужчын мабілізацыйнага ўзросту. «Недаацанілі плынь [тых, хто выязджае]. Цяпер закрыць межы вельмі складана, — каментуе адзін з суразмоўцаў «Медузы». — На самых папулярных КПП чэргі.

Калі закрыць мяжу, спатрэбяцца тысячы сілавікоў: расчараваныя людзі могуць распачаць спробы прарыву. А столькі лішніх сілавікоў цяпер няма».

Крыніцы «Медузы», блізкія да адміністрацыі прэзідэнта і ўрада РФ, лічаць, што расійскія ўлады не адмаўляюцца ад гэтай ідэі, але пакуль не разглядаюць яе як «працоўны варыянт».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031