Знайсці
28.09.2022 / 18:101РусŁacБел

Пяць спосабаў выкарыстаць лішнюю кававую гушчу

Шмат хто любіць пачынаць раніцу з кубка цёплай духмянай кавы. Калі мы яе выпілі, звычайна мы выкідаем кававую гушчу ў сметніцу, але насамрэч гэта неправільна. Што яшчэ можна зрабіць з гушчай?

Фота: pixabay.com

Ачысціць ёй посуд

Кававая гушча мае абразіўныя ўласцівасці, таму яна добра спраўляецца з засохлым тлушчам. Проста нанясіце трошкі гушчы на губку для мыцця посуду і асцярожна патрыце посуд, і вы ўбачыце вынік. Не турбуйцеся, што гушча пашкодзіць посуд, бо яна дужа мяккая, піша obcasy.pl.

Прыбраць непрыемныя пахі

Хтосьці любіць моцны пах кавы, а камусьці ад яго дрэнна. Але ж дакладна вядома, што гэты пах дапамагае маскіраваць іншыя і менш прыемныя пахі.

Калі ў вас у халадзільніку дрэнна пахне, высыпце на талерку або міску кававую гушчу і пастаўце яе туды. Таксама можна крыху падсмажыце кававае зерне на патэльні, каб у вас ва ўсім доме прыемна пахла любімым напоем. Калі ж у вас дрэнна пахнуць рукі — напрыклад, пасля гатавання страваў з рыбай ці часнаком — дадайце крыху гушчы ў вадкае мыла і вымыйце ім рукі.

Выкарыстаць як угнаенне для раслін

Каб хатнія расліны былі здаровыя, змяшайце глебу ў вазонах з кававай гушчай. Гэтак вы і палепшыце адыход вады ў вазоне, і адпужнеце насякомых. Таксама такая глеба будзе добрай крыніцай мінеральных рэчываў накшталт фосфару, калію і азоту, якія звычайна ўваходзяць у склад угнаенняў. Але не варта сыпаць у вазон занадта шмат гушчы, і не забывайце, што яна не здолее цалкам замяніць спецыяльныя ўгнаенні.

Ці як касметычны пілінг

Кававы пілінг — папулярны спосаб добра ачысціць скуру і стымуляваць у ёй крываток. Таксама ён дапамагае ў барацьбе з цэлюлітам і павышае пругкасць скуры. Вы можаце выкарыстаць для пілінгу кававую гушчу з невялікай колькасцю вады, а таксама дадаць туды трохі аліўкавага алею, какосавага масла ці карычневага цукру. Якая б сумесь у вас не атрымалася, трэба ўцерці яе ў скуру і змыць, а потым нанесці на цела крэм.

Паласкаць кававай гушчай валасы

У каве ёсць рэчывы, якія дапамагаюць зрабіць цёмныя валасы яшчэ цямнейшымі, таму паласканні валасоў гушчай спрыяюць лепшаму колеру і бляску вашай прычоскі. Для бландынак гэтая працэдура не падыдзе, але калі ў вас цёмныя валасы, трымайце рэцэпт. Змяшайце выкарыстаную кававую гушчу і ваду ў прапорцыі 1:4, нагрэйце сумесь да кіпення і астудзіце. Працадзіце сумесь і паласкайце валасы вадкасцю, што ў вас атрымалася, 3 разы на тыдзень.

Ці можна піць каву на пусты страўнік?

Кафеін робіць чалавека больш схільным да трат. Вось як гэта працуе

Чатыры спосабы зрабіць сваю каву больш карыснай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
20
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3
0
Дзяцел/адказаць/
28.09.2022
У каго рададэндроны растуць, высыпайце пад іх. Ім падабаецца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930