У лагеры «Зубраня» адкрылі куток памяці расіяніна, які загінуў на імперыялістычнай вайне ва Украіне
У дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым лагеры «Зубраня» на Нарачы адкрылі мемарыяльны куток у памяць пра Героя Беларусі Мікіту Куканенку і Героя Расійскай Федэрацыі Аляксандра Крыніна, піша «Мінская праўда».
Фота: mlyn.by
Акцыя прайшла ў рамках Дня «Саюзнай дзяржавы». У свой час абодва вайскоўцы адпачывалі ў гэтым лагеры: Куканенка — у 2012 годзе, а Крынін — у 2010-і.
Мікіта Куканенка — адзін з пілотаў самалета, які 19 мая 2021 года разбіўся каля Баранавічаў. Разам з Андрэем Нічыпорчыкам яны адвялі самалёт ад жылых будынкаў, за што абодвум пілотам пасмяротна надалі званні Герояў Беларусі.
Аляксандр Крынін атрымаў сваё званне за ўдзел у агрэсіі супраць Украіны. Паведамляецца, што ён ваяваў на тэрыторыі Харкаўскай вобласці каля населенага пункту Малая Рогань. «28 сакавіка пры выхадзе з акружэння ў складзе групы вайскоўцаў старшы лейтэнант Крынін атрымаў несумяшчальнае з жыццём аскепкавае раненне», — піша «Мінская праўда».
Такім чынам, у беларускім дзіцячым летніку не толькі ўшанавалі памяць расійскага вайскоўца, які загінуў у захопніцкай вайне супраць Украіны, падчас якой творыцца шмат ваенных злачынстваў, але і ўраўнавалі яго з беларускім лётчыкам, які выратаваў шмат людзей цаной свайго жыцця.






Началось все утром с торжественного марш-парада участников гражданско-патриотической кадетской смены, который состоялся на площади Дружбы. Кадеты двух стран вынесли государственные флаги Беларуси и России, после чего прозвучали государственные гимны. Все ребята подпевали в унисон.
Гостем праздника стала руководитель Представительства Постоянного комитета Союзного государства в Минске Марианна Щеткина:
...
Заместитель министра образования Александр Кадлубай подчеркнул, какую важную работу проводит Министерство, организовывая подобные смены и празднования:
– Кадетская смена – это уникальный набор мероприятий, который переоценить сложно. Особый акцент мы делаем на те аспекты, которые реализуются в рамках соглашений Союзного государства. Не так давно, когда у нас была общая держава, Советский союз,"
...
Торжественная программа рассчитана до 21:30, когда прозвучат залпы праздничного фейерверка. А до этого состоятся концерт заслуженной артистки Беларуси Ирины Дорофеевой и праздничная дискотека."