Знайсці
29.09.2022 / 08:10РусŁacБел

ISW прагназуе, што Расію можа чакаць калапс пад Ліманам

Аналітыкі Інстытута вывучэння вайны (ISW) заяўляюць, што Расія не рэагуе на бягучыя страты сваіх вайскоўцаў пад Ліманам і не рыхтуецца да калапсу на гэтым участку фронту, на іх думку, гэта яшчэ больш знізіць маральны дух расіян.

Інстытут мяркуе, што крах у Ліманскім катле, імаверна, будзе мець сур'ёзныя наступствы для расійскай групоўкі на поўначы Данецкай і ў заходняй частцы Луганскай вобласці і можа дазволіць украінскім войскам пагражаць расійскім пазіцыям уздоўж заходняй мяжы Луганскай вобласці і на ўчастку Севераданецк-Лісічанск.

Таксама ISW адзначае, што Міністэрства абароны Расіі не рэагуе на бягучыя страты сваіх вайскоўцаў пад Ліманам і не рыхтуецца да калапсу на гэтым участку фронту, што, імаверна, яшчэ больш знізіць і без таго нізкі маральны дух расіян.

Акрамя таго, будучыя поспехі Украіны ў крытычна важных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей «могуць убіць дадатковыя кліны паміж расійскімі нацыяналістамі і вайсковым кіраўніцтвам, а таксама паміж расійскімі войскамі і іх камандаваннем».

Крэмль можа часова адкласці абвяшчэнне анексіі акупаваных Расіяй украінскіх тэрыторый, каб лепш падрыхтаваць расійскую інфармацыйную прастору і адміністрацыйную арганізацыю, хоць 30 верасня застаецца найбольш імавернай датай для абвяшчэння анексіі.

Паводле інстытута, расейскія ўлады працягваюць накіроўваць нядаўна мабілізаваных і недастаткова падрыхтаваных навабранцаў нібыта для ўзмацнення вельмі «дэградаваных рэшткаў розных падраздзяленняў», у тым ліку падраздзяленні, якія раней лічыліся галоўнымі баявымі сіламі Расіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
50
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930