Знайсці
29.09.2022 / 12:232РусŁacБел

Украінская разведка сцвярджае, што ў Беларусі рыхтуюцца прыняць 20 тысяч мабілізаваных расіян

Мабілізаваныя маюць папоўніць дыслакаваныя ў Беларусі падраздзяленні УС РФ, сцвярджае Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны.

Для размяшчэння, паводле ГУР Украіны, плануецца выкарыстоўваць існуючыя ваенныя фонды, а таксама цывільныя памяшканні і будынкі. Пад гэтыя патрэбы перадаюць склады, ангары і іншыя памяшканні закінутых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і фермерскіх гаспадарак.

«Пасля павелічэння штата падраздзяленні будуць выкарыстоўваць расійскую вайсковую тэхніку са складоў на тэрыторыі Беларусі. Таксама плануецца ўзмацненне за кошт тэхнікі і ўзбраення, знятых з захоўвання на тэрыторыі Расіі. Недахоп тэхнікі для перавозкі асабістага складу акупацыйных войскаў плануецца папоўніць за кошт мабілізацыі цывільных грузавых і легкавых аўтамабіляў.

Таксама ўлады РБ далі загад праваахоўным органам садзейнічаць прадстаўнікам УС РФ у мабілізацыі расійскіх грамадзян, якія нядаўна заехалі на тэрыторыю краіны», — сцвярджае ўкраінскае ведамства.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5
0
Праракальнік/адказаць/
29.09.2022
Некалі я пісаў тут, у камэнтарах, што мабілізацыя ў Рашцы будзе. Вось яна ўжо адбываецца. У той жа час было відавочна, што часткі беларускага войска будуць задзейнічаны ў вайне Рашы супраць Украіны. Гэта ўжо вельмі хутка адбудзецца. Дарэчы, мабілізаваныя расейцы таксама будуць абмундзіраванне ў форму беларускіх вайскоўцаў. Што яшчэ было відавочна, хаця мяне тады й замінусавалі ? Без удзела войскаў НАТА расейская вайна супраць Украіны скончана ня будзе. Таму удзел войскаў НАТА ў ваенных дзеяньнях справа добра ўжо бачнага часу...
0
Пеця/адказаць/
29.09.2022
Праракальнік, я ня ведаю хто мiнусавау, цiкавая iнфармацыя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930