Знайсці
29.09.2022 / 15:321РусŁacБел

У Еўропе рыхтуюцца да магчымых адключэнняў сувязі з-за газавага крызісу

Спыненне паставак газу з Расіі ставіць пад пагрозу працу тэлекамунікацыйных аператараў у Еўропе і прымушае іх шукаць рэзервовыя шляхі, каб не дапусціць адключэнняў сувязі, піша Reuters.

Прадстаўнікі тэлекамунікацыйнай галіны асцерагаюцца, што суровая зіма стане выпрабаваннем для тэлекамунікацыйнай інфраструктуры Еўропы, што прымушае кампаніі і ўрады шукаць спосабы для змякчэння негатыўных наступстваў.

Па словах чатырох кіраўнікоў тэлекамунікацыйных кампаній, у многіх еўрапейскіх краінах недастаткова рэзервовых сістэм, каб справіцца з масавымі адключэннямі электраэнергіі, што павышае імавернасць перабояў у працы мабільнай сувязі.

Еўрапейскія краіны, якія прывыклі да бесперабойнага электразабеспячэння, пераважна не маюць генератараў рэзервовага сілкавання на працяглыя перыяды часу. У Еўропе знаходзіцца амаль паўмільёна тэлекамунікацыйных вежаў, большасць з якіх маюць рэзервовыя батарэі, якіх хапае на 30 хвілін для працы мабільных антэн.

Аператары працуюць з вытворцамі тэлекамунікацыйнага абсталявання Nokia і Ericsson, каб мадэрнізаваць абсталяванне і паменшыць выкарыстанне лішняй энергіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Злобный вожык/адказаць/
29.09.2022
Хорошо же вас Германия подсадила на российскую иглу.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031