Знайсці
29.09.2022 / 15:544РусŁacБел

У Мінску ўсталёўваюць незвычайную скульптуру

У сталіцы з’явіцца незвычайная скульптура, якая сімвалізуе клопат аб прыродзе. Яе ўсталёўваюць побач з новым бізнэс-цэнтрам на вуліцы Даўгабродскай, 16, пішуць «Мінск-Навіны».

Скульптура ў форме рукі пакуль гатовая не цалкам: зусім хутка яна будзе клапатліва трымаць дрэва. Зробленая інсталяцыя па замове ўладальніка сеткі ювелірных крам Аляксея Карагіна. Працу выканала каманда з трох чалавек пад кіраўніцтвам уладальніка адной з мінскіх майстэрняў Андрэя Новіка.

Для стварэння твора вышынёй у 1,5 м выкарыстоўвалі пенапласт, які пакрывае 5-міліметровы пласт шклапластыку. За трываласць матэрыялу адказвае шчыльнае шкловалакно, за фактуру каменя — напаўняльнік з мармуровай крошкі, а злучальным звяном выступіла не меней трывалая поліэфірная смала з загушчальнікам.

— Падчас работ мы замовілі выразкі пальцаў з высокапорыстага і шчыльнага пенапласту, — распавядае Новік. — На заводзе рэзка даступная толькі ў двух плоскасцях, таму загатоўкі прыйшлося абточваць, скругляць і выразаць форму, ствараць контур куцікулы і пазногцяў. Тачыць пенапласт — праца не з лёгкіх, вельмі шмат пылу і смецця.

Аснова скульптуры ў некалькі пластоў насычаная спецыяльным саставам і праклееная скотчам, каб смала не раз’ела матэрыял. Каб пальцы трывала сядзелі ў бетоне, ім патрэбны каркас — яго зварылі з арматуры.

— Скульптура для горада павінна вытрымліваць усе ўмовы надвор’я, — кажа Андрэй Новік. — Фарба не падыходзіла, таму ў якасці пакрыцця была выкарыстаная смала, але ўжо калераваная ў белы колер. Яе лёгка мыць. Усяго пайшло 100 кг ліпкай масы, на мантажныя работы ў каманды пайшло 2 дні.

Дарэчы, ідэя не новая — падобная скульптура з бетону пад назвай The Caring Hand («Клапатлівая рука») усталяваная ў 2004 годзе на ўсходзе Швейцарыі ў горадзе Гларус.

Чытайце таксама:

У цэнтры Гомеля паставілі скульптуру «Катрыншчык»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Змей Рыгорыч/адказаць/
29.09.2022
Да ведь это же... СИНИЕ ПАЛЬЦЫ!!!
29.09.2022
а зараз гэтая рука трымае драўляные рамы ў выглядзе 2-х 8-к...
29.09.2022
але чаму з пенапласту? ну калі толькі ў гэтым нейкі сімвалізм...
вуглевадароды ж неаднаўляльныя рэсурсы... быццам бы
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031