Знайсці
30.09.2022 / 18:51РусŁacБел

Супрацоўнікі МНС каталікам з Чырвонага касцёла: «Нашы звычайна не разбіваюць вокнаў падчас пажару»

У ноч на 26 верасня ў мінскім касцёле Сымона і Алены здарыўся пажар, пасля якога храм зачынілі. У сеціве распаўсюдзіліся фоты шыбаў касцёла, разбітых нібыта ад удару. Ці можа гэта значыць, што святыню падпалілі? 

Чытайце больш: «Бачылі праз шыбу агонь і спецыяльна выбілі». Дзіўны пажар у Чырвоным касцёле. І чаму храм закрылі?

«Наша Ніва» працягвае збіраць інфармацыю, што ж здарылася ў мінскім касцёле Святых Сымона і Алены.

Пасля нашай першай публікацыі нам удалося пагаварыць яшчэ з адным парафіянінам. Вось што ён расказаў.

Калі ў касцёл прыязджала міліцыя, супрацоўніца храма спыталася ў іх, чаму вокны разбітыя. Сілавікі замяліся і параілі жанчыне звярнуцца з гэтым жа пытаннем да супрацоўнікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Супрацоўнікі міністэрства, у сваю чаргу, адказалі: «Нашы звычайна не разбіваюць вокнаў падчас пажару, каб не было прытоку кіслароду да агню, каб узгаранне ў выніку гэтага не ўзмацнялася».

Нагадаем, што вернікі расказалі «Нашай Ніве» раней, што вартаўніца адамкнула дзверы ў храм, таму ратаўнікі мелі доступ да месца гарэння.

Фота выбітай шыбы: glosznadniemna.pl

Іншы чалавек паведаміў, што ахоўнікі з будынка насупраць касцёла бачылі ў ноч пажару незвычайнае — нібыта нехта круціўся ля касцёла яшчэ да таго, як туды прыехалі супрацоўнікі МНС. У гэтым будынку, як і ў самім касцёле, міліцыя забрала запісы камер відэаназірання.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

На Віцебшчыне не засталося райцэнтраў, у якіх няма сталага каталіцкага храма. Асвяцілі касцёл у Сянне ФОТЫ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера