Знайсці
30.09.2022
на фота гляджу...
не ну... прыгожа канечне... красіва будынак касцёла узвышаецца над беднымі хаткамі... людзі шэсць дзён спіну гнуць у полі, у гародах, у свінарніках і т.п., каб пракарміць сям'ю і цара, а на сёмы дзень шчэ і ў храміне гэтай мусяць спіну гнуць?
а на храна? - спрашываецца ў задачніку?

п.с. Дизайнер, тебе прывет

30.09.2022
Неяк было, яшчэ да пажара таго, я туды заехаў, вяртаючыся дамоў. Выпадкова, падабраў па дарозе кабету, падвёз яе, такім чынам і апынуўся ля таго касьцёла, адхіліўшыся крыху ад маршрута. Пахадзіў там, паразглядаў, паслухаў, там служба пачыналася. Пайшоў да стаянкі, да машыны й размінуўся з гуртом немаладых людзей. Людзі сталага веку рушылі да касьцёлу, разам з дзецьмі гадоў 10-12, сярэдняга ўзросту не было. Я запаволіўся, прыслухоўваючыся да іх гутарак, і згубіўся ў прасторы й часе... Жывая беларуская мова, настолькі натуральнага й звыклага там гучаньня ! І ў дарослых, і ў дзяцей. Інтанацыя, прамаўленьне, як некалі ў маёй маці, і ў яе на радзіме. Натуральна, як нібы праваліўся ў іншае вымярэньне, у іншы час, у час дзяцінства-юнацтва. Унікальнае месца, нідзе ў Беларусі такога іншага няма.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера