Знайсці
29.09.2022 / 19:102РусŁacБел

У Мінску адкрылі гарачую лінію адносна пераводу дзяцей з прыватных школ у дзяржаўныя

Гарачую лінію з 29 верасня арганізаваў камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама, пішуць «Мінск-Навіны». Тым самым працягваецца запушчаны працэс фактычнай ліквідацыі ў Беларусі прыватнай адукацыі.

Фота ілюстрацыйнае

Як паведамлялася, калі на 1 верасня ў сталіцы было зарэгістравана 23 прыватныя ўстановы адукацыі, то ўжо праз два тыдні 8 прыватных школ, дзе навучалася каля 500 дзяцей, спынілі сваё існаванне. Яшчэ 12 прыватным навучальным установам выпісалі прадпісанні аб спыненні дзейнасці.

Па словах першай намесніцы старшыні Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Людмілы Барысенка, частка прыватных устаноў нібыта не змаглі забяспечыць бяспечныя ўмовы знаходжання дзяцей.

«Некаторыя прыватныя ўстановы адукацыі сталі арганізоўваць навучанне дзяцей з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. На сёння, у адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі, дыстанцыйная форма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі не прадугледжаная.

Гэта ўводзіць бацькоў у зман. Наша задача праінфармаваць законных прадстаўнікоў навучэнцаў, прапанаваць ім навучанне ў дзяржаўных установах адукацыі, дзе мы можам гарантаваць і бяспеку, і якасць навучальнага працэсу», — паведаміла яна.

Прадстаўніца Мінгарвыканкама адзначыла, што для пераводу дзіцяці ў дзяржаўную школу законныя прадстаўнікі ў першую чаргу могуць звярнуцца ў найбліжэйшую ўстанову. Дырэктары дзяржаўных устаноў адукацыі, маўляў, папярэджаныя і прымуць дзіця.

У панядзелак Мінадукацыі анансавала, што ў найбліжэйшыя дні чакаецца прыняцце закона аб ліцэнзаванні, які дазволіць «мець усе неабходныя інструменты, каб навесці поўны парадак у гэтым сегменце». Раней Аляксандр Лукашэнка даручыў увесці ліцэнзаванне ў сістэме адукацыі і «зачысціць» ў ёй «усё да немагчымасці».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
даведка/адказаць/
29.09.2022
Почему в государственные? Ведь продолжит работать частная Минская международная гимназия четы Лукашенко.
0
Добрая навина/адказаць/
30.09.2022
Яшчэ трэба с прыватных дзицячых садкоу перавесци у дзяржауныя. А лепш - нацыянализацыя гэтых устаноу.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031