Знайсці
29.09.2022 / 20:023РусŁacБел

Прачытайце верш палітвязня, які адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні

З інтэрв’ю Алега Груздзіловіча, які вызваліўся з калоніі, стала вядома, што палітвязень Мікола Папека адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні, узамен за якое яму абяцалі вызваленне. Папека — фермер з Пружанскага раёна, пчаляр, а яго хобі — паэзія.

Мікола Папека

Папеку пасадзілі за ўдзел у карагодзе пратэсту ў Брэсце. Спачатку на хімію, а пасля, каб зламаць, перавялі ў калонію.

«Мне дакладна вядома, што ў нас у калоніі тром чалавекам прапаноўвалі пісаць прашэнне, я ў іх ліку, — расказаў Алег Груздзіловіч. Адзін чалавек пагадзіўся і прызнаў віну. Я пагадзіўся, але не прызнаў віну. Але яшчэ ёсць трэці, Мікола Папека з Берасцейскай вобласці, які цалкам адмовіўся. Сказаў, што яму засталося 3 месяцы і ён гатовы даседзець. (…) …Я паважаю ягоны выбар, гэта супермужнасць, малайчына. Ён так вырашыў і стаіць на сваім».

Сябры кажуць, што Мікола піша вершы ў сваім доме, застаўленым бочкамі мёду. Яго першы і, здаецца, пакуль адзіны паэтычны зборнік «Чарнавікі» выйшаў у 1999 годзе з прадмовай Міколы Купрэева. У ім, сярод іншых, ёсць верш з назвай «Рэферэнту»:

Плата за здраду — трыццаць даляраў Іуды.
Як з табою пайду — дык прыйду анікуды.
Нешта я апатурыў; гляджу з абурэннем,
як народа душа зарасла жабурэннем.
Партызанам пайду на забытыя бацькавы гоні,
дзе скубуць палыны бяззубыя калгасныя коні…

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
29.09.2022
падабаецца.
а можна яго вершы друкаваць? а не ўлюбёнкі вашай? бо можна падумаць, акром Насты гэтай паэтаў больш няма (мне ейныя вершы дарэчы не вельмі)
0
падабаецца/адказаць/
03.10.2022
падабаецца
0
Уладзімір/адказаць/
03.10.2022
Адразу бачна, што гэтаму чалавеку баліць за Беларусь. 
Паважаны Мікола Папека! Трымайцеся. Такія людзі, як Вы, патрэбны ў нашай краіне.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031