Знайсці
29.09.2022 / 20:213РусŁacБел

У беларускага фермера ў адкрытым грунце дагэтуль цвітуць і спеюць клубніцы

Летняя ягада спее ў адной з фермерскіх гаспадарак Брэсцкага раёна, паведамілі ў сваім сюжэце карэспандэнты канала СТВ. Клубніцы растуць на адкрытым паветры, і мяркуючы па тым, што на кустах дагэтуль бачныя кветкі, а бакі ягады чырванаватыя, расліна цалкам добра пачуваецца ў суровых умовах беларускай восені.

Справа ў тым, што сорт гэтай ягады — рамантантны. Гэта значыць, дае некалькі ўраджаяў за сезон. Першы сабралі ўлетку, а на падыходзе ўжо другі.

«Рэмантантнымі сартамі ў Беларусі мала хто займаецца. Даволі цяжкае вырошчванне. Але яно сябе апраўдвае. Ягады цвярдзейшыя, храбусткія. Водар не той», — ахарактарызаваў сорт аграном фермерскай гаспадаркі Уладзіслаў Макоўскі.

Збор клубніц цяпер робіцца значна радзей, чым улетку: раз на тры дні. Дажджы і халады — кепскі фактар. Аднак спецыялісты запэўніваюць: маса выбаркі ўжо даходзіць да 10 тон, а плануюць разагнацца і да 80-ці. Асноўная частка ўраджаю ідзе ў Расію.

«У Беларусі на сёння попыт крыху слабаваты. Можа, трохі не давяраюць. Можа, чаго асцерагаюцца. Хочацца, каб людзі ведалі, што ў Беларусі ёсць добрыя, якасныя клубніцы, свежыя, якія будуць ісці аж да першых маразоў», — сказаў намеснік кіраўніка фермерскай гаспадаркі Алег Леванюк.

У фермерскай гаспадарцы пад пераборлівую ягаду аддалі каля пяці гектараў зямлі.

Цяпер спецыялісты асцерагаюцца толькі таго, каб на Брэстчыну раней часу не прыйшлі сур'ёзныя маразы. Галоўнае для іх — каб градуснік не паказаў тэмпературу ніжэйшую, чым мінус тры градусы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Супакойцеся/адказаць/
29.09.2022
Трускаўкі лепей ведаюць, калі ім цьвісьці ды сасьпяваць !
0
Вася/адказаць/
29.09.2022
Райн Гослинг?
0
Аматар клубніцаў/адказаць/
30.09.2022
Некаторыя жанчынкі пад "восень" таксама любяць расцвісьці, нібы кветкі, зь якіх тая шчэ клубнічка атрымліваецца. :))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031