Знайсці
29.09.2022 / 20:367РусŁacБел

Пуцін выступіў са сваім «Галавакружэннем ад поспехаў»

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сёння запатрабаваў выправіць усе памылкі, зробленыя расійскімі ўладамі падчас мабілізацыі, і вярнуць дадому тых, хто прызваны неправамерна.

Паводле Пуціна:

  • Прызыву падлягаюць расіяне, якія маюць ваенны вопыт, гэта патрабаванне павінна выконвацца няўхільна;
  • Добраахвотнікаў без позвы заварочваюць назад, але ў той жа час мабілізуюць тых, каго не павінны. Трэба без мітусні разабрацца з усім гэтым;
  • Трэба разбірацца ў кожным канкрэтным выпадку па неправамернай мабілізацыі;
  • Ад грамадзян паступаюць звароты, шмат пытанняў. Трэба выправіць памылкі, не дапускаць іх надалей. Шматдзетныя бацькі, якія выйшлі з прызыўнога ўзросту, тыя, хто пакутуе ад хранічных хвароб — іх усіх трэба вярнуць дадому;
  • Ёсць выпадкі, калі лекараў са шматгадовым досведам прызначаюць стралкамі. Навошта так рабіць? А добраахвотнікаў потым разварочваюць. Пуцін просіць генпракурора неадкладна рэагаваць на кожны сігнал.
  • Мабілізаваныя абавязкова павінны праходзіць дадатковую падрыхтоўку.

Усё гэта вельмі нагадвае артыкул Іосіфа Сталіна «Галавакружэнне ад поспехаў», напісаны ім 2 сакавіка 1930 года пасля таго, як у СССР пачалі рабіць калектывізацыю з такім імпэтам, што з'явілася рэальная небяспека сялянскіх бунтаў. Тады правадыр выступіў з крытыкай «перагінаў» пры правядзенні важнай кампаніі, і пасля гэтага тое-сёе было адкручана назад, а шмат толькі што створаных калгасаў распаліся.

Але гэта было толькі тактычнае адступленне — неўзабаве ўсё вярнулася назад, і суцэльная калектывізацыя была праведзена, прытым метады прымяняліся такія самыя. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Лысыймудак/адказаць/
29.09.2022
Полностью согласен с тем , что цель данного вброса только в том что бы немного успокоить Народ и продолжать могилизацию ВСЕХ без исключения.
0
a.hto.tam.idze/адказаць/
30.09.2022
Лысыймудак, Без выключэння не атрымаецца. Я бы сказаў, усіх, хто застаўся.
04.10.2022
Может,он инопланетянин? Не может же нормальный руководитель государства на ровном месте свою страну загнать в полную.. эту как её, обрубив все связи с цивилизацией. Потом отцы будут передавать своим детям кроссовки и спорташы адидас—носи сынок,в этом костюме ещё твой дед женился!,и кроссы аккуратно носи,потом первенцу своему по наследству отпишешь!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031