Знайсці
29.09.2022 / 21:132РусŁacБел

У Мінску пройдзе чэмпіянат па фотабёрдынгу

1 кастрычніка 2022 года адбудзецца Адкрыты чэмпіянат па фотабёрдынгу, у якім можа паўдзельнічаць кожны, хто цікавіцца птушкамі, паведамляюць ptushki.org. Чэмпіянат пройдзе ў Мінску або ваколіцах.

Чэмпіянат па фотабёрдынгу сёлета ладзіць біяфак БДУ. 

— Нават калі вы ніколі не ўдзельнічалі ў такіх чэмпіянатах, але цікавіцеся птушкамі, абавязкова далучайцеся, — раіць дацэнт кафедры заалогіі БДУ, намеснік дэкана Біялагічнага факультэта БДУ Віталь Сахвон. — Гэта цудоўная магчымасць пабыць на прыродзе, паназіраць за птушкамі, адчуць дух спаборніцтваў, пазнаёміцца з аднадумцамі. Пасля чэмпіянату будзе пікнік, дзе можна будзе абмеркаваць свае вынікі, падзяліцца ўражаннямі ад чэмпіянату, — прыносьце з сабой тэрмасы з чаем і перакус.

Правілы ўдзелу ў фотабёрдынгу, а таксама як запісацца на чэмпіянат тут.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
О-ля-ля !/адказаць/
29.09.2022
Цудоўная падзея ! Будзе час паспрабую сябе ў гэтым занятку. Тым больш, што жыву дакладна на шляху міграцый самых розных птушак. Вось толькі аб'ектыўчык трэ будзе больш сур'ёзны прыдбаць...
0
AlesGut /адказаць/
30.09.2022
І гэта ў той час калі старшыня Аховы птушак бацькаўшчыны сядзіць за кратамі
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031