Знайсці
29.09.2022 / 21:432РусŁacБел

Папа Францішак расказаў пра свой удзел у найбуйнейшым абмене палоннымі паміж Украінай і Расіяй

Папа Рымскі Францішак спрыяў найбуйнейшаму з пачатку поўнамаштабнай вайны абмену ваеннапалоннымі паміж Расіяй і Украінай. Як паведамляе La Civiltà Cattolica, пра гэта Францішак расказаў падчас сустрэчы з езуітамі ў Казахстане яшчэ 15 верасня, але падрабязнасці размовы сталі вядомыя толькі цяпер.

Фота: GettyImage

«Да мяне прыязджалі некаторыя ўкраінскія пасланцы… Таксама прыбыў вайсковы начальнік, адказны за абмен палоннымі, зноў жа з рэлігійным дарадцам прэзідэнта Зяленскага. Гэтым разам мне прынеслі спіс з больш чым 300 зняволенымі. Яны прасілі мяне зрабіць нешта, каб правесці абмен.

Я адразу ж патэлефанаваў расійскаму амбасадару, каб даведацца, ці можна нешта зрабіць, ці можна паскорыць абмен палоннымі», — расказаў Францішак.

Ён таксама паўтарыў, што не раз асуджаў вайну Расіі супраць Украіны, нягледзячы на крытыку яго некаторых заяваў з гэтай нагоды.

«Я назваў уварванне ва Украіну непрымальнай, агіднай, бессэнсоўнай, варварскай, блюзнерскай агрэсіяй… Чытайце ўсе заявы!» — сказаў Папа.

«Ідзе вайна, і я лічу, што памылкова думаць, што гэта каўбойскі фільм, дзе ёсць добрыя і дрэнныя.

І таксама памылкова лічыць, што гэта вайна паміж Расіяй і Украінай, і ўсё. Не: гэта сусветная вайна», — выказаў меркаванне пантыфік.

Найбуйнейшы абмен палоннымі паміж Украінай і РФ адбыўся 21 верасня. З расійскага палону вярнуліся 215 абаронцаў Украіны. Іх абмянялі на кума Пуціна Віктара Медзвядчука і 55 расійскіх палонных. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
антисвета/адказаць/
02.10.2022
а ў Украіну прыпаўзці, калі яго прасілі, перашкодзілі яму хворыя калені...
але нічога не перашкодзіла потым у Казахстан прыляцець
0
Ян Севярын Бакей/адказаць/
02.10.2022
якраз-такі менавіта ў гэтай вайне ёсьць вельмі выразны, адназначны  падзел на чорнае і белае, на добрых і дрэнных. Вельмі смутна мне. што такая асоба. як Папа, не бачыць (ці ня хоча прызнаваць) аксіёматычна празрыстых і неаспрэчных ісьцін.
цікава. што б ён мне адказаў на блюзьнерства, што ў Армагедоне я не бачу розьніцы паміж Хрыстом і Антыхрыстам, паміж анёламі і д'ябламі?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031