Знайсці
29.09.2022 / 21:59РусŁacБел

Міністр абароны Украіны сумняецца, што ядзерная зброя Пуціна ў спраўным стане

У інтэрв'ю агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў прызнаў, што рызыкі з боку «суседа з ядзерным патэнцыялам» заўсёды застаюцца, аднак да ягонага ўзбраення ёсць пытанні.

Як паведаміў Рэзнікаў, у 1997 годзе ў той ядзернай зброі, якую Кіеў перадаў Маскве, ужо заканчваўся тэрмін прыдатнасці. Гэтую інфармацыю перадаў яму другі прэзідэнт Украіны Леанід Кучма.

«Гэту зброю ўсё адно трэба было спісваць і ўтылізаваць. Мы яе ўсю аддалі ў Расію. Таму пытанне: а ў якім стане гэта старызна ў Расіі? Нашы ракеты «Сатана» ў Расіі яшчэ на ўзбраенні, мы іх рабілі больш за 40 гадоў таму. І ўзнікае пытанне: хто іх абслугоўвае, па якіх дакументах і колькі гадоў гэтым інжынерам…

Таму можна націснуць кнопку, але гэта можа бахнуць проста там», — лічыць Рэзнікаў.

У ЗША, аднак, сур'ёзна ставяцца да слоў Пуціна аб магчымым ужыванні ядзернай зброі, заявіў на брыфінгу ў сераду афіцыйны прадстаўнік амерыканскай Рады нацыянальнай бяспекі Джон Кірбі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031