Знайсці
30.09.2022 / 08:53РусŁacБел

Забаранілі мець люстэрка, гадзіннікі і электрычныя кіпяцільнікі. Змянілі правілы для адміністрацыйна затрыманых

Затрыманым па адміністратыўных справах цяпер нельга будзе мець люстэрка, гадзіннікі і электрычныя кіпяцільнікі. Адкарэктаваныя правілы ўнутранага распарадку ў месцах адбыцця адміністратыўнага арышту з'явіліся на Нацыянальным партале.

Па новых правілах людзям, арыштаваным па адміністрацыйных справах, дазволена браць з сабой пластмасавы кружку, а вось маленькае люстэрка, наручны ці кішэнны гадзіннік, электракіпяцільнікі — забаранілі. 

Папраўкамі вызначана, што «пералік прадуктаў харчавання можа быць абмежаваны па прадпісанні санітарна-эпідэміялагічнай службы». У камеры па-ранейшаму можна мець 5 кг прадуктаў.

У папраўках прапісана, што адміністрацыйна арыштаваным будзе прапанавана цалкам распрануцца. Пластырныя налепкі, гіпсавыя і іншыя павязкі будуць правярацца разам з медыцынскім працаўніком.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031