Знайсці
30.09.2022 / 16:32РусŁacБел

Эстонская IT-кампанія Helmes сышла з беларускага рынку

Helmes Bel, беларуская «дачка» эстонскай IT-кампаніі Helmes, спыніла працу ў Беларусі. Пра гэта заявіў член праўлення Helmes Андрэас Калью, каментуючы фінансавыя вынікі 2021 года, піша Office Life.

Офіс Helmes Bel у Мінску

Паводле слоў Калью, усім ахвотным працягнуць працу спецыялістам і іх сем'ям дапамаглі з рэлакацыяй у Варшаву і Тбілісі, дзе кампанія адкрыла новыя офісы.

Helmes, заснавальнікам якой з'яўляецца эстонскі бізнэсмен Ян Пілесаар, працавала на беларускім рынку з 2009 года. У 2018-м яна купіла беларускага распрацоўшчыка SolbegSoft.

І Helmes Bel, і SolbegSoft з'яўляюцца рэзідэнтамі Парка высокіх тэхналогій. Па даных Адзінага дзяржаўнага рэгістра, на канец верасня абедзве кампаніі былі дзейнымі.

Па выніках 2021 года выручка Helmes, якая, акрамя Балтыі, працуе на рынках ЗША, Скандынавіі і Германіі, вырасла на 35% і склала 64,1 млн еўра. Штат супрацоўнікаў павялічыўся на 30%.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера