Знайсці
30.09.2022 / 18:585РусŁacБел

Затрыманы былы футбаліст і трэнер Васіль Хамутоўскі

Відэа з яго затрыманнем і «прызнаннямі» апублікавалі каналы, звязаныя з сілавікамі.

Пасля выбараў Хамутоўскі асудзіў гвалт і з’ехаў з краіны. Апошнім часам ён працаваў ва Украіне разам з Алегам Дулубам. Затрымалі яго пасля вяртання ў краіну. 

Трэнер украінскага «Львова» Алег Дулуб, які быў з Хамутоўскім у сталым кантакце, паведаміў у каментары «Нашай Ніве»:

«Ён паехаў у Беларусь рабіць аперацыю на калене, бо атрымаў траўму на трэніроўцы. Сам вырашыў, што будзе рабіць аперацыю менавіта ў Беларусі. Не меў ніякіх прадчуванняў, што прыезд у Беларусь можа для яго дрэнна скончыцца, усё было спакойна. Хутка ён павінен быў далучыцца да працы ў нас у клубе».

Паведамляецца, што на Хамутоўскага завялі крымінальную справу.

Хамутоўскі падчас сваёй кар’еры гуляў у Германіі, Румыніі, Расіі, Украіне і Беларусі. Станавіўся чэмпіёнам Беларусі і Румыніі. Гуляў за нацыянальную зборную.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Конец стране/адказаць/
30.09.2022
Какой же мелочный, мстительный и злопамятный  лукашенко.
Представляю, 80% населения Беларуси надо ненавидеть, нелюбить, и денно и ночно, следить за каждым, пока у власти, чтобы мстить хоть и будучи на уровне пушилина, и в белорусской лугандонии.
 Ну а "силовики", так они, как были на побегушках и в роли лакеев, так и остануться, там нет настоящих мужчин, такие же, как и лукашенко, злопамятные и мстительные бабы.
30.09.2022
Навошта ж было вяртацца
3
Борн/адказаць/
30.09.2022
"Не меў ніякіх прадчуванняў, што прыезд у Беларусь можа для яго дрэнна скончыцца, усё было спакойна" Типичная невероятность . Сколько таких было до него, а сколько ещё будет.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера