Знайсці
30.09.2022 / 19:22 1

Уладальнік бара «Слоікі-Бутэлькі» усё яшчэ не выйшаў на волю. Затрымалі і ягоную жонку

Уладальнік бара «Слоікі-Бутэлькі» Андрэй Жук да гэтага часу не выйшаў на свабоду, хоць ягоны адміністрацыйны арышт павінен быў скончыцца не пазней за 5 верасня, даведалася выданне «Зеркало». Таксама, па інфармацыі «Зеркала», затрыманая яго жонка Марыя.

Андрэй і Марыя Жук. Фота: facebook.com/pravda.gastrobar

3 жніўня на вуліцы Зыбіцкай у Мінску прайшоў вулічны канцэрт мінскай спявачкі Мэрыем Герасіменка на тэрасе бара «Слоікі-Бутэлькі». Сярод песень, якія выканала спявачка, былі і творы ўкраінскага гурта «Акіян Эльзы» — як мінімум трэк «Обійми». Відэа прыхільнікі публікавалі ў сацсетках.

Спявачку ў той жа дзень затрымалі, а праз некалькі дзён ёй прысудзілі 15 сутак арышту. На наступны дзень пасля канцэрта ў бар «Слоікі-Бутэлькі» прыйшлі праверкі з санстанцыі і МНС, а пазней быў затрыманы ўладальнік бара Андрэй Жук. Увечары 5 жніўня стала вядома, што яму далі 30 сутак арышту. З таго моманту ён так і не выйшаў на волю.

Акрамя таго, як расказалі «Зеркалу» знаёмыя сям'і ўладальніка бара, цяпер затрыманая і жонка Андрэя, Марыя Жук. У чым менавіта яе абвінавачваюць і чаму на волю ўсё яшчэ не выйшаў Андрэй Жук, пакуль невядома.

У затрыманых мужа і жонкі двое непаўналетніх дачок. Што будзе з дзяўчынкамі, суразмоўцы пакуль не ведаюць.

Мэрыем Герасіменка пасля затрымання некалькі разоў прысуджалі чарговыя тэрміны па адміністрацыйнай справе, а 27 верасня, калі стала вядома, што яна не выйшла на волю пасля чарговага арышту, адзін з телеграм-каналаў сілавікоў апублікаваў відэа з дзяўчынай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Дамба / адказаць
30.09.2022
Ізноў вы назвы перакладаеце. Памыйце галаву Улада Паперы шампунем «Галава і плечы» (твардалонь)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31