Знайсці
30.09.2022 / 19:31 7

Столтэнберг: Для прыняцця Украіны ў НАТА трэба рашэнне ўсіх 30 яго членаў

Генеральны сакратар НАТА заявіў, што рашэнне пра сяброўства той ці іншай краіны ў НАТА будуць прымаць усе 30 яго членаў, а не сама арганізацыя ў цэлым.

«Кожная дэмакратычная краіна ў Еўропе мае такое права — падаваць на членства. І мы паважаем гэтае права. Мы зноў і зноў гаворым, што НАТА застаецца адкрытым. І мы гэта за апошнія гады паказвалі.

Саюзнікі НАТА сустрэліся ў Мадрыдзе, і тады таксама было зроблена дакладная заява, што мы падтрымліваем права Украіны выбіраць свой шлях і вырашаць, у якія абаронныя альянсы ўступаць.

Вядома, рашэнне аб гэтым членстве павінна прымацца усімі 30 членамі. Гэта кансэнсуснае рашэнне. Цяпер мы сканцэнтраваныя на тым, каб аказваць такую непасрэдную падтрымку Украіне, дапамагаць Украіне абараняцца ад расійскага ўварвання», — сказаў Столтэнберг.

Ён афіцыйна заявіў, што НАТА не прызнае ўваходжанне чатырох суб'ектаў у склад Расіі, а таксама адзначыў, што Расію чакаюць «сур'ёзныя наступствы», калі яна скарыстае ядзерную зброю.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Беня / адказаць
01.10.2022
А как же наступление на Москву?
1
Пані Поні / адказаць
01.10.2022
НАТА мяжуе з Рашаю без усялякага буфера. Калінінград, Балтыя, цяпер яшчэ Фінляндыя. Ваенны блок устрымліваецца ад прыёму краінаў, якія знаходзяцца ў стане канфлікту або вайны. Выпадак з Украінай можа зрабіцца выключэньнем. Альянс на нейкім этапе возьме ўдзел у вайне Ўкраіны супраць рашыстаў.
0
Р6619 / адказаць
02.10.2022
Ну дык галасуйце, прымайце! Тэрмінова.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31