Знайсці
30.09.2022 / 21:523РусŁacБел

У Гомелі хуткая дапамога насмерць збіла раварыста, які ехаў на зялёнае святло

У Гомелі адбылося даволі незвычайнае ДТЗ са смяротным зыходам. Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Савецкай у раёне васьмі гадзін вечара 29 верасня.

Як паведамляе прэс-служба МУС, 40-гадовы кіроўца хуткай дапамогі ехаў на экстранны выклік з уключанымі пробліскавымі маячкамі і гукавой сігналізацыяй. Ён праязджаў на забараняльны сігнал святлафора, і ў гэты момант на скрыжаванні збіў 42-гадовага раварыста. Апошні ехаў па пешаходным пераходзе на зялёнае святло.

У выніку пацярпелага раварыста даставілі ў рэанімацыю, дзе ён памёр, не прыходзячы ў прытомнасць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Андрусь/адказаць/
30.09.2022
Загінулым аказаўся вядомы гомельскі метал-музыка Аляксандр Піліпенка. Пра гэта паведаміў на сваёй старнцы ў Фэйсбуку лідар гурта Gods Tower, гамяльчук Уладзіслаў Наважылаў (Lesley Knife). Аляксандр Піліпенка быў добрым сябрам Наважылава. Шмат хто з тых, хто знаёмы з беларускай цяжкой музыкай, выказываюць глыбокі смутак з нагоды трагічнай гібелі Аляксандра Піліпенкі і спачуваюць родным і блізкім музыкі. 
1
Надь/адказаць/
01.10.2022
Судя по всему этого водителя скорой помощи нужно проверить на вменяемость. Возможность с включёнными сигналами ехать на запрещающий сигнал светофора ещё не означает, что не нужно смотреть по сторонам.
2
особо циничная/адказаць/
01.10.2022
ну раварыста на вменяемость проверять уже поздно. царствие ему небесное
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера