Знайсці
30.09.2022 / 22:35 9

«Пуцін ваюе не з Украінай, ён ваюе з рэальнасцю». Расійскія аналітыкі пра сённяшнія цырымоніі ў Крамлі

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін выступіў з прамовай перад падпісаннем дамоў аб далучэнні да Расіі акупаваных украінскіх тэрыторый. Эксперты па выніках яго праслухоўвання адзначаюць узмацненне курсу Масквы на самаізаляцыю ад астатняга свету. Пуцін сцвярджае, што жыхары самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР», а таксама часткова акупаваных Херсонскай і Запарожскай абласцей нібыта выказалі сваю волю на «рэферэндумах». Украіна і заходнія краіны лічаць «рэферэндумы» фікцыяй, мэта якой — анексія чужых тэрыторый. Што ўбачылі ў выступе Пуціна расійскія палітычныя аналітыкі, сабрала «Руская служба Бі-бі-сі».

Пуцін і лідар самаабвешчанай ДНР Дзяніс Пушылін на цырымоніі падпісання дамовы ў Георгіеўскай зале Крамля. Фота: DMITRY ASTAKHOV / TASS

«Ставіць Расію ў становішча краін трэцяга свету»

Пуцін надаў непрапарцыйна шмат часу крытыцы Захаду — значна больш, чым у прамове перад анексіяй Крыма, звярнулі ўвагу многія, хто слухаў цяпер пуцінскую прамову. У 2014 годзе ён засяродзіўся на гісторыі Крыма і спрабаваў абгрунтаваць гістарычную прыналежнасць паўвострава Расіі.

Цяпер жа Пуцін толькі на пачатку прамовы згадаў «рэферэндумы» на захопленых тэрыторыях, а амаль увесь астатні час 36-хвіліннай прамовы надаў супрацьстаянню з Захадам. У прыватнасці, ён сцвярджаў, што Захад хоча выкарыстоўваць багацце Расіі і іншых краін у сваіх мэтах.

«Такі адкрыты пераход Пуціна да класічнага «антыкаланіяльнага дыскурсу» ставіць Расію ў становішча краін трэцяга свету, — мяркуе палітолаг Абас Галямаў. —

Літаральна ўсё, што цяпер кажа расійскі прэзідэнт, дзесяцігоддзямі казалі палітыкі з Уганды, Ганы, Лівіі, Ірака і іншых «перадавых» дзяржаў планеты».

Расія рухаецца ў бок «ідэалагізаванай аўтаркіі» — замкнёнай самаўзнаўляльнай супольнасці з мінімальнай залежнасцю ад знешняга свету, выказаў асцярогі ў размове з «Бі-бі-сі» эканаміст Андрэй Моўчан.

Такія рашэнні, як далучэнне ўкраінскіх тэрыторый, сведчаць аб тым, што Расія ўсё больш кантралюецца «сілавым класам», лічыць ён: «Гаворка ідзе пра шчыльна і жорстка арганізаваную краіну, закрытую ад усяго свету, якая знаходзіцца ў канфрантацыі з заходнім светам».

«Пуцін ператвараецца ў геапалітычнага Навальнага, які спрабуе арганізаваць каляровую рэвалюцыю супраць ЗША», — жартуе ў сваім тэлеграм-канале палітолаг Таццяна Станавая.

Антраполаг Аляксандра Архіпава ацаніла прамову Пуціна з пункту гледжання страхаў. «Гэтыя страхі з прамовы прэзідэнта нічым уласна не адрозніваюцца ад страхаў Марыі Пятроўны, 74 гады, адукацыя вышэйшая, з чацвёртага пад'езда вёскі Гадзюкіна, — разважае яна. — Гэтая карціна свету практычна нічым не адрозніваецца ад карціны апакаліпсісу, апісанай прыкладна 1900 гадоў таму нейкім Янам Багасловам; толькі «агенты Захаду» трэба замяніць на «слуг Антыхрыста».

«Менавіта такая канспіралогія стварае калектыўную ідэнтычнасць, і Марыя Пятроўна адчувае сябе на адной хвалі з Уладзімірам Уладзіміравічам», — піша Архіпава.

«Тэрыторыі мы забралі, прапануем мір»

На думку Галямава, адзінай змястоўнай рэччу ў прамове Пуціна была фраза аб тым, што Расія прапануе неадкладна спыніць баявыя дзеянні і вярнуцца за стол перамоваў.

«Выбар народаў Данбаса» Масква пад сумнеў, аднак, ставіць не будзе. Ну і будзе абараняць іх «ўсімі наяўнымі сіламі». Карацей, атрымліваецца нешта накшталт: тэрыторыі мы ў вас забралі, прапануем мір», — пераказвае прапанову Пуціна палітолаг.

Галямаў нагадаў, што пасля імклівага контрнаступлення ў Харкаўскай вобласці ўкраінская армія вядзе атакуючыя дзеянні ў Данбасе, імкнучыся замкнуць кальцо вакол ключавога горада Ліман, дзе пад пагрозай акружэння апынулася расійская групоўка.

«Пуцін ваюе не з Украінай і нават не з НАТА. Ён ваюе з рэальнасцю», — іранізуе Галямаў.

Ніводзін з чатырох рэгіёнаў, якія збіраецца далучыць Расія, не кантралюецца расійскай арміяй цалкам. «Паколькі ўсе чатыры суб'екты прынятыя ў «недавызваленым» (недазахопленым) выглядзе, гэта анонс працягу канвенцыйнай вайны, калі не адбудзецца выканання ўльтыматуму», — піша палітычны аналітык Аляксандр Баўнаў.

Баўнаў таксама звярнуў увагу на развагі Пуціна аб тым, што ЗША без ваеннай неабходнасці скінулі атамную бомбу на Хірасіму і Нагасакі і «стварылі прэцэдэнт».

«Здагадайцеся, для каго прэцэдэнт. Вось у Расіі і ваенная неабходнасць ёсць ці можа ўзнікнуць», — ацэньвае аналітык новую ядзерную рыторыку расійскага прэзідэнта.

А вось прыхільнікі Пуціна чакана апладзіруюць прэзідэнту. «Расія! Матухна! Дзякуй, родненькая, — напісала ў сваім телеграм-канале галоўны рэдактар RT Маргарыта Сіманьян. — Цяпер на нас глядзіць увесь свет, усе народы, якія дагэтуль не могуць стрэсці з сябе кайданы каланіялізму, дыктату і фашызму «калектыўнага Захаду». Мінулы раз так глядзелі на СССР — з надзеяй і верай. Не атрымалася. У гэты раз мы не маем права прайграць».

Чытайце таксама:

На цырымоніі анексіі Пуцін выступіў з высакапарнай, але неканкрэтнай прамовай. Будзе курс на процістаянне з Захадам, але чырвоныя лініі не вызначаныя

Зяленскі: Украіна не будзе праводзіць ніякіх перамоў з Расіяй, пакуль яе прэзідэнтам з'яўляецца Пуцін

Зяленскі: Украіна падае заяўку ў НАТА ў паскораным парадку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Сакральная кража / адказаць
01.10.2022
Закончится пшиком,всё для внутреннего потребления и для полной изоляции России, а значит, для сохранения себя (путина) физический и сохранения своего режима. Да, на пол года-год, зарядить бодрость могилизованных и их родственников, чтобы спокойнее помирали в Украине и не крутились под ногами.
 На остальное нас...ать....
Да, не понятно, что остальной Мир будет делать с "северной кореей путина на месте России", ведь там второй-первый запас ядерного, стратегического оружия.
Но, как и писал, внутри "северной кореи путина на месте России", на всех уровнях, нас...ать на остальной мир и на народец в этом новообразовании.
0
Valadzimir / адказаць
01.10.2022
[Рэд. выделена]
0
Рагнеда / адказаць
01.10.2022
лысый какой-то
старый
и больной

ну просто "родословную" очередного Владимира изучаю
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31