Знайсці
30.09.2022 / 22:41РусŁacБел

Зяленскі афіцыйна пацвердзіў вызваленне гарадскога пасёлка Ямпаль на Данеччыне

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падчас свайго вячэрняга звароту пацвердзіў, што УСУ вызвалілі гарадскі пасёлак Ямпаль у Данецкай вобласці. Населены пункт быў пад акупацыяй расійскай арміі з канца красавіка.

Станцыя «Ямпаль». Фота: Igor Rozkladaj

«Хачу адзначыць байцоў 10-й асобнай горна-штурмавой брыгады і 54-й асобнай механізаванай брыгады за нязменную адвагу і гераізм на Северскім і Бахмуцкім кірунках. А таксама нашых вайскоўцаў 214-га асобнага стралковага батальёна сіл спецыяльных аперацый і 103-й асобнай брыгады тэрабароны за вызваленне Ямпаля», — сказаў Зяленскі.

Ён дадаў, што УСУ маюць і іншыя істотныя поспехі на ўсходзе Украіны:

«Мы маем істотныя вынікі на ўсходзе нашай краіны. Пра гэта ўжо дастаткова публічнай інфармацыі. Усе чулі, што адбываецца ў Лімане Данецкай вобласці. Гэта крокі, якія значаць для нас шмат. І я дзякую ўсім нашым байцам за рэалізацыю гэтага элемента нашай абарончай задумы! Гэта вельмі важна».

Варта адзначыць, што украінскае камандаванне паведамляе пра вызваленне населеных пунктаў толькі пасля таго, як над імі ўстаноўлены ўстойлівы і працяглы кантроль.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930