Знайсці
02.10.2022 / 12:01РусŁacБел

30-гадоваму палітвязню прысудзілі 10 гадоў строгага рэжыму. Яго называлі візуальным рэдактарам ролікаў «Кіберпартызанаў»

Брэсцкі абласны суд вынес жорсткі прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага Дзяніса Сальмановіча. Яго прызналі вінаватым адразу па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса, паведамляюць праваабаронцы.

Судовы працэс, які пачаўся 20 верасня, вёў суддзя Мікалай Лешчанка.

Сальмановіча ўзялі пад варту 4 кастрычніка 2021 года па абвінавачванні ў спрыянні тэрарызму і ўдзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі, а таксама ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці. Дзяніса сілавікі называлі «галоўным візуальным рэдактарам» ролікаў «Кіберпартызан» і «Супраціву».

У дзень затрымання супрацоўнікі ГУБАЗіКу з тэлефона затрыманага напісалі маці: «Я не магу размаўляць, мне не хапае паветра, я задыхаюся».

Дзянісу 30 гадоў. У дзень затрымання ён быў дома з малодшай сястрой, на той момант яна была непаўналетняй.

«Сілавікі ўварваліся ў дом раніцай, пачалі абражаць дачку рознымі словамі, спрасонку яна нічога не зразумела. Яна чула, як гэтыя нелюдзі ўварваліся ў пакой да Дзяніса, а ён тады хварэў каранавірусам», — распавядала ягоная маці.

Суд прызнаў Дзяніса Сальмановіча вінаватым і па сукупнасці абвінавачанняў прысудзіў яму пазбаўленне волі тэрмінам на 10 год ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штрафу ў памеры 6 400 рублёў, піша Белсат.

Яшчэ наперадзе Сальмановіча чакае разгляд грамадзянскага пазову на суму 33 000 рублёў за нібы перакрыццё дарог.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера