Знайсці
02.10.2022 / 12:554РусŁacБел

Дзевяць дзяржаў НАТА падтрымалі членства Украіны і заклікалі павялічыць ёй вайсковую дапамогу

Прэзідэнты дзевяці краін Паўночнаатлантычнага альянсу з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў нядзелю апублікавалі сумесную заяву, у якой асудзілі анексію Расіяй украінскіх тэрыторый і заклікалі НАТА істотна павялічыць вайсковую дапамогу Украіне.

У заяве зазначаецца, што прэзідэнты васьмі дзяржаў НАТА былі ў Кіеве ўжо падчас поўнамаштабнай вайны і «на свае вочы ўбачылі наступствы расійскай агрэсіі».

«Мы пацвярджаем нашу падтрымку суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Мы не прызнаем і ніколі не прызнаем спроб Расіі анексаваць любую ўкраінскую тэрыторыю», — дадаюць яны.

Таксама лідары дзяржаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы выказалі цвёрдую падтрымку рашэнню Бухарэсцкага саміту НАТА 2008 года адносна будучага членства Украіны ў Альянсе.

«Мы падтрымліваем Украіну ў яе абароне ад расійскага ўварвання, патрабуем ад Расіі неадкладнага вываду войскаў з усіх акупаваных тэрыторый і заклікаем усіх членаў Альянсу істотна павялічыць вайсковую дапамогу Украіне. Усе, хто ўчыняе злачынствы агрэсіі, павінны быць прыцягнуты да адказнасці і паўстаць перад судом», — падагульняецца ў заяве.

Яе падпісалі прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан, прэзідэнт Эстоніі Алар Карыс, прэзідэнт Латвіі Эгілс Левітс, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, прэзідэнт Паўночнай Македоніі Стэва Пендароўскі, прэзідэнт Чарнагорыі Міла Джуканавіч, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэзідэнт Румыніі Клаўс Ёханіс і прэзідэнт Славакіі Зузана Чапутава.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Valadzimir/адказаць/
02.10.2022
Гы-гы. Большасьць падпісантаў - балтыйскія "тыгры" і балканскія "барсы".
0
Медны канцлер/адказаць/
02.10.2022
Ай-яй, прам нейкі удар фінкай у спіну ад грыба-камунякі Зэмана.
0
Пожалуй/адказаць/
02.10.2022
Будущее Европы начинает прорисовываться через такие необщепризнанные тренды. Жалко Россию, которая (совсем недавно была и) могла бы оставаться великой региональной державой и место и влияние которой (между Европой и Азией) переходит к Турции. Но бывший кагэбист не может находить друзей даже среди бывших и ближних знакомых, зато поиск и окружение себя врагами у него получается на отлично.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера