Самы вядомы беларускі кот-блогер з'еў кавалак тапка і перанёс сур'ёзную аперацыю
Цяпер кот Пусік, у якога больш за 1,7 мільёна падпісчыкаў, аднаўляецца пасля аперацыі.
У канцы верасня на канале выйшаў ролік, у якім гаспадары Пусіка распавялі пра сур'ёзную аперацыю ў іх гадаванца.
Два гады таму ў Пусіка пачаліся праблемы са здароўем: перыядычна ён губляў апетыт, яго ванітавала.
Нядаўна Пусік цалкам адмовіўся ад ежы і пачаў імкліва худнець. У ветклініцы прынялі рашэнне правесці дыягнастычную аперацыю. Падчас яе высветлілася, што ў страўніку ката быў 4-сантыметровы кавалк гумы, які ён два гады таму адгрыз ад тапка.
Увесь гэты час ні УГД, ні рэнтген нічога не паказвалі.
Цяпер кот аднаўляецца пасля аперацыі, ходзіць на кропельніцы і ўколы. Дактары даюць асцярожныя прагнозы на акрыянне.
16
3
0
3
8
2
У Польшчы знік 34-гадовы беларус
 1
Дзяцюк глушыў алкаголь проста ў вагоне мінскага метро
 1
Па сацсетках гуляе фота «аголенай Святланы Ціханоўскай». Разабраліся, адкуль пайшоў гэты фэйк
 37
Яшчэ ў адным топ-чэмпіянаце памерла інтрыга
 1
«Даць яму расійскую інтэрпрэтацыю». Калінінградскі губернатар заклікаў да рэвізіі філасофіі Канта
 8
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
але затое яна знайшла ў ветклініцы сабе нарэшце мужыка