Знайсці
02.10.2022 / 16:58РусŁacБел

У Мінску аднаўляюць Коласаў сад

Днямі нашчадкі Якуба Коласа пасадзілі на ягонай былой сядзібе побач з дрэвамі, пасаджанымі рукамі паэта, прыгожы дубок − любімае дрэва Песняра, паведамляецца ў тэлеграм-канале Музея Якуба Коласа.

Якуб Колас увесь час удасканальваў сваю сядзібу. Яшчэ ў маі 1945 года было пасаджана шмат дэкаратыўных дрэваў, сярод іх любімы вяз, пад якім на лаўцы часта адпачываў гаспадар. У канцы кастрычніка 1945 года пасадзілі яблыні, адна з іх расце і сёння. Восенню 1947 года тэрыторыя сядзібы пашырылася, узбуйнілі пладовы сад: на месцы спілаваных абгарэлых у час вайны дрэваў пасадзілі саджанцы вішняў, чарэшняў, сліваў, грушаў, кусты агрэсту, парэчак, малінаў. Колас вельмі любіў свой двор і сад.

Пра сваю сядзібу паэт нават напісаў верш «З майго летапісу»:

Стаіць мая хата між хвой кучаравых,
​І купіна жыта на клумбе пры ёй.
​Свая ў мяне пожня, і дрэўцы, і травы,
​Пляцоўка, і двор свой, і я сабе свой.

Фота: музей Якуба Коласа

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930