Знайсці
02.10.2022 / 17:21

Беларусбанк зменшыў стаўкі па крэдытах на куплю айчынных тавараў і аўтамабіляў Geely

Беларусбанк зменшыў стаўкі па крэдытах, якія выдае на куплю тавараў айчыннай вытворчасці, а таксама на будаўніцтва жылля. Пра гэта паведамляе прэс-служба банка.

Стаўкі па спажывецкім крэдыце «Партнёр Аптымальны» банк зменшыў да 16% з прывязкай да стаўкі рэфінансавання. Выдаюць на тэрмін да трох гадоў.

Такі ж працэнт вызначаны па крэдыце на спажывецкія патрэбы тэрмінам да 5 гадоў з безнаяўным пералічэннем сродкаў на рахункі трэціх асоб.

Крэдыт на куплю аўтамабіляў Geely таксама стаў таннейшым: 17% гадавых замест ранейшых 19%.

Стаўка па крэдыце на будаўніцтва або рэканструкцыю прыватнага жылога дома ўстаноўленая ў памеры 16% гадавых з прывязкай да стаўкі рэфінансавання. Яго выдаюць на тэрмін да 20 гадоў.

Пад такі ж працэнт прапануюць крэдыты на будаўніцтва або набыццё домакомплекса (дачы, садовага доміка) на тэрмін да 12 гадоў.

Чытайце таксама:

Беларусбанк вярнуў яшчэ некалькі крэдытаў на нерухомасць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30