Знайсці
02.10.2022 / 20:4219РусŁacБел

У Кракаве прэзентавалі кнігу пра Святлану Ціханоўскую

Вечарам 2 кастрычніка ў польскім Кракаве прайшла прэзентацыя кнігі «Lodołamaczka. Swiatłana Cichanouska» («Ледаколка. Святлана Ціханоўская»). У прэзентацыі ўзялі ўдзел і аўтар, і галоўная гераіня, піша «Белсат».

Lodołamaczka — неўласцівая польскай мове жаночая форма слова lodołamacz («ледакол»), аўтарскі наватвор для апісання Святланы Ціханоўскай. Кніга напісаная журналістам польскай газеты «Rzeczpospolita» і калумністам «Белсата» Русланам Шошыным. Яна ў продажы з 28 верасня.

Святлана Ціханоўская на прэзентацыі казала, што кніга не пра яе, а пра ўсіх беларусаў. На кракаўскую прэзентацыю прыйшло шмат людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі, выступоўцам ладзілі авацыі стоячы, гукалі «Жыве Беларусь». Выступалі таксама аўтар кнігі Руслан Шошын, польскі дэпутат і прафесар Павел Коваль. Падчас прэзентацыі Ціханоўскую называлі «пані прэзідэнт».

Падчас прэзентацыі

Перад прэзентацыяй Ціханоўская наведала магілу загінулага ў 2010 годзе ў авіякатастрофе прэзідэнта Польшчы Леха Качынскага і музей на месцы нацысцкага лагера смерці Аўшвіц-Біркенаў.

Пасля прэзентацыі Ціханоўская зладзіла сустрэчу з беларусамі ў цэнтры Кракава.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
34
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
1
Мойша/адказаць/
03.10.2022
Вар’ят, хто напіша? Паверце, ен будзе пры ўладзе да сама сваёй смерці, а пры яго стане здароўя гэта яшчэ ад 15 да 20 год дакладна і будзе гэта дзякуючы неверагодным пратэстам і тым хто іх арганізаваў.
0
idea next/адказаць/
03.10.2022
Пожалуй, кстати, в этом чтото есть, как "случайная точка притяжения", ведь можно создать такую с ее помощью во второй раз!
0
счётчик Гейгера/адказаць/
03.10.2022
а я бы почитал книгу про Карпянкова.... ОН опять такое несёт... БРРРРРРУ !
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930