Знайсці
03.10.2022 / 01:55 1

З асуджэннем вайны і ў падтрымку Украіны выступіў Вярхоўны лама Калмыкіі

Вярхоўны лама Калмыкіі Тэло Тулку Рынпочэ (Эрдні Амбадыкаў) заявіў, што праўда ў вайне знаходзіцца на баку Украіны, бо яна абараняе сваю зямлю. Гэта першае публічнае выступленне такога ўзроўню лідара традыцыйнай для Расіі рэлігійнай канфесіі, якое адназначна асудзіла расійскую ваенную агрэсію.

«Думаю, што гэта няправільна, гэтая вайна не патрэбная. Тым больш мы жывем у XXI стагоддзі — усе хочуць жыць мірна, спакойна, кожная краіна хоча развівацца…

Думаю, што ўкраінскі бок, вядома, сапраўды мае рацыю — ён абараняе сваю краіну, сваю зямлю, сваю праўду, сваю Канстытуцыю, свой народ. Вельмі складана сказаць і прыняць, што Расія мае рацыю. Гэта вельмі цяжка сказаць, гэтага я не магу», — заявіў Вярхоўны лама Калмыкіі.

Тэло Тулку Рынпочэ падкрэсліў, што да гэтага моманту ён не каментаваў вайну ва Украіне, бо «не хацеў псаваць адносіны паміж уладай і нашымі будыстамі». Пры гэтым ён лічыць, што лідары будысцкіх грамад Расіі, выступаючы ў падтрымку ваеннай агрэсіі, наўрад ці так думаюць шчыра, калі з'яўляюцца сапраўднымі будыстамі.

Цяпер Тэло Тулку Рынпочэ знаходзіцца ў Манголіі, дзе праводзіць сустрэчы з жыхарамі Калмыкіі, якія эмігравалі з Расіі, а таксама дапамагае ім у арганізацыі размяшчэння.

У сярэдзіне чэрвеня Тэло Тулку Рынпочэ ў звароце з нагоды Дня нараджэння Буды ўжо выступаў з антываеннай заявай, але без канкрэтнай прывязкі да ўкраінскіх падзей.

49-гадовы Эрдні Амбадыкаў (Тэло Тулку Рынпочэ) нарадзіўся ў ЗША ў сям'і калмыцкіх эмігрантаў, з ранняга дзяцінства выхоўваўся ў тыбецкім манастыры ў Індыі, а духоўным лідарам калмыкаў стаў у 1992 годзе, усяго ў 20 гадоў. Акрамя яго, сярод калмыкаў тады ўвогуле не было людзей з адпаведнай будысцкай адукацыяй. 

Акрамя калмыкаў, у Расіі жывуць яшчэ два карэнныя народы, вернікі з ліку якіх у асноўным вызнаюць будызм — бураты і тувінцы. Калмыкі — адзіны будыйскі народ, радзіма якога знаходзіцца на тэрыторыі геаграфічнай Еўропы. 

Раней прадстаўнікі ўсіх традыцыйных канфесій Расіі — праваслаўя, ісламу, іўдаізму і будызму — падтрымалі ваенную агрэсію ва Украіне і заклікалі «малітоўна падтрымліваць ваяроў і ўсіх людзей добрай волі, якія змагаюцца супраць нацысцкіх, неанацысцкіх, тэрарыстычных і рэлігійна-экстрэмісцкіх сіл», маючы на ўвазе Узброеныя сілы Украіны і добраахвотніцкія фармаванні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Jahor / адказаць
03.10.2022
А наш галоўны поп? Хаваецца ў бульбе?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30